Асавец (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Асаве́ц[1] (трансліт.: Asaviec, руск.: Осовец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.

Вёска
Асавец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213860068
Асавец на карце Беларусі ±
Асавец (Вілейскі раён) (Беларусь)
Асавец (Вілейскі раён)
Асавец (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Асавец (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 23 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 10 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, на аўтадарозе ІвашынавічыГрыгаркі, 119 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1765 г. вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, 8 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1797 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе ўладанне І. Куранецкага. У 1833 г. вёска ў Карэкаўскім войтаўстве, дзяржаўная ўласнасць, 23 дымы. У 1897 годзе вёска ў Рабуньскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у 1898 г. адкрыта школа граматы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім селсавеце. Працавалі цагельня, прадпрыемства па вырабе вапны.

У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 жыхароў вёскі.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 22 чэрвеня 1946 года створаны калгас «1 Мая», у 1950 годзе далучаны да калгаса «Камсамолец». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Ленінскі камсамол», дзейнічала бібліятэка.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Куранецкага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 105 жыхароў, 12 двароў.
  • 1800 год — 284 жыхары, 27 двароў.
  • 1908 год — 348 жыхароў.
  • 1931 год — 357 жыхароў, 63 двары[4].
  • 1960 год — 331 жыхар.
  • 1988 год — 149 жыхароў, 60 гаспадарак.
  • 2008 год — 48 жыхароў, 28 гаспадарак.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура правіць

Спасылкі правіць