Асаф Хол (англ.: Asaph Hall; 15 кастрычніка 1829, Гошэн, Канектыкут — 22 лістапада 1907, Анапаліс, Мэрыленд) — амерыканскі астраном.

Асаф Хол
Asaph Hall
Асаф Хол у Ваенна-марской абсерваторыі
Асаф Хол у Ваенна-марской абсерваторыі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1829(1829-10-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1907(1907-11-22)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Асаф Хол II[d]
Жонка Анжалін Стыкні[d]
Дзеці Персіваль Хол[d] і Асаф Хол Малодшы[d]
Род дзейнасці астраном, матэматык, цясляр
Навуковая сфера Астраномія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як Першаадкрывальнік спадарожнікаў Марса
Член у
Узнагароды Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Норфалкскай акадэміі (штат Канектыкут), каледжы ў Мак-Гровіле (штат Нью-Ёрк), працаваў у абсерваторыі Мічыганскага ўніверсітэта. У 1857—1862 гадах быў асістэнтам у Гарвардскай абсерваторыі, у 1862 годзе — асістэнт, а з 1863 па 1891 гады — прафесар матэматыкі Ваенна-марской абсерваторыі ў Вашынгтоне. У 1898—1903 гадах выкладаў нябесную механіку ў Гарвардскім універсітэце.

У 1876 годзе ён вызначыў перыяд абарачэнняСатурна. У 1877 выявіў спадарожнікі Марса, названыя пазней Дэймасам і Фобасам. У 1892 годзе паказаў, што дзве часткі зоркі 61 Лебедзя маюць пару. Таксама Асаф Хол вывучаў і назіраў поўныя сонечныя зацьменні.

Зноскі

  1. а б Asaph Hall // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Asaph Hall // GeneaStar
  3. https://archive.org/details/twentiethcentur26unkngoog/page/n37/mode/1up
  4. Холл Асаф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 10 студзеня 2022.
  6. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць