Асе́тр балтыйскі, асетр атлантычны (Acipenser oxyrinchus oxyrinchus) — рыба сямейства асятровых.

Асетр балтыйскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenser oxyrinchus oxyrinchus Mitchill, 1815

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  201893

Даўжыня да 3 м, маса да 200 кг.

Праходная рыба. Пашырана каля берагоў Атлантычнага акіяна ў Паўночнай Амерыцы. У Еўропе вельмі рэдкі, амаль вынішчаны. Да 1930—40-х г. трапляўся ў рэках Беларусі, з пабудовай плацін па Нёмане і Заходняй Дзвіне міграцыі спыніліся, апошні раз злоўлевы ў Нёмане ў 1952 годзе.

Ход у рэкі вясной, у час паводкі, нераст у чэрвені на ўчастках з хуткім цячэннем і камяністым дном. Моладзь жывіцца доннымі беспазваночпымі, дарослыя — дробнай рыбай.

Каштоўная рыба. Ахоўваецца. У 2009 сотня маладых асобін была дастаўлена з усходу Канады і выпушчана ў Балтыйскае мора ў вусці Одры.

Літаратура правіць

  • Жукаў П. Асетр балтыйскі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. — Мн., 1983.