Асо́ва, Асо́ва града́, Асо́вы брод, Асо́ўскае — балоты ў наваколлях вёсак Ельна, Азяраны, Рычаў, Пагост Жыткавіцкага раёна.

У аснове найменняў ляжыць старабеларускае слова «аса», «ось» (вось) — «асіна» (грыб-асавік — «падасінавік»). Такім чынам, Асова, Асоўскае і г.д. — «балоты, парослыя асінай».

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага раёна / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л.: іл. ISBN 5-7860-0614-X.