Асорна (ісп.: Osorno) — актыўны вулкан у Андах на тэрыторыі Чылі.

Асорна
ісп. Osorno
41°06′00″ пд. ш. 72°29′35″ з. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеЛос-Лагас 
Горная сістэмаАнды 
Хрыбет ці масіўГалоўная Кардыльера 
Форма вулканаСтратавулкан 
Апошняе вывяржэнне1869 
Вышыня вяршыні2652 м [1] 
Першае ўзыходжанне1848 
Асорна (Чылі)
Асорна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Вулкан размешчаны паміж азёрамі Льянкіуэ і Тодас-лос-Сантас на заходнім схіле Галоўнай Кардыльеры на мяжы паміж правінцыямі Асорна і Льянкіуэ ў рэгіёне Лос-Лагас. Стратавулкан. Вышыня 2652 метра. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка Вісентэ-Перэс-Расалес, найстарэйшага нацыянальнага парку Чылі, заснаванага ў 1926 годзе. Асорна з’яўляецца адным з самых актыўных вулканаў на поўдні чылійскіх Анд, зафіксавана 11 вывяржэнняў у перыяд паміж 1575 і 1869 годам. Чарлз Дарвін назіраў вывяржэнне Асорна 19 студзеня 1835 года падчас свайго кругасветнага падарожжа на караблі «Бігль».

Зноскі