Астар — адно з найбольш загадкавых божастваў старажытнасеміцкіх міфалогій.

У заходнесеміцкай міфалогіі Астар шанаваўся нароўні з Астартай (мяркуюць, як яе муж). У еменскай міфалогіі быў вярхоўным бажаством (шанаваўся ва ўсіх дзяржавах Старажытнага Емена).

Мяркуюць, што Астар быў грозным і моцным бажаством вайны і адначасова абараняў «ад усякага разбурэння», а таксама і бажаством урадлівасці. Ён быў захавальнікам дамоў, грабніц і іншага. А таксама лічыўся заступнікам царскай улады ў сабейскай дзяржавеСабе яго жонкай і/ці яго іпастассю лічылася Хаўбас, у Хадрамаўце — Астарам, але былі і іншыя іпастасі). Найбольш вядомая іпастась — Астар Шаркан («Усходні» ці «Узыходзячы»). Шматлікія службовыя асобы ў Сабейскай дзяржаве былі жрацамі Астара, існавалі шматлікія храмы.

Свяшчэннымі жывёламі гэтага бажаства лічаць быка і антылопу. Сімвалы Астара: дзіда, дзверы (ці рука і дзверы), дыск (над сярпом месяца).

З сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. Астар паступова пачынае выцясняцца з пазіцыі вярхоўнага бажаства мясцовымі багамі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Мифологический словарь / Гл.ред. Е.М. Мелетинский — М.: «Сов. энциклопедия», 1991 — с. 66 и др.