Астрашыцкі Гарадок

аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Астрашы́цкі Гарадо́к[2] (трансліт.: Astrašycki Haradok, руск.: Острошицкий Городок) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Усяжа. Адміністрацыйны цэнтр Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Насельніцтва 2390 чал. (1995). Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Мінска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Мінск — Лагойск.

Аграгарадок
Астрашыцкі Гарадок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
223 м[1]
Насельніцтва
  • 2 302 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223054
Аўтамабільны код
5
Астрашыцкі Гарадок на карце Беларусі ±
Астрашыцкі Гарадок (Беларусь)
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок (Мінская вобласць)
Астрашыцкі Гарадок

Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва правіць

Тапонім «Астрашы́цкі Гарадо́к»[3] складаецца з дзвюх частак: азначэнне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасць да вёскі Астрошыцы, назва «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка (горада)[4].

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра ГарадокАстрашыцкі» дадалося пазней) датуецца 1567 годам. Паводле інвентара (1650) у мястэчку існавалі драўляны замак, гандлёвая плошча, царква, карчма і крамы; 3 вуліцы (Мінская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сцены і 4 кутнія вежы, яго абкружалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Леваруч ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам размяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазня, бровар. Праваруч ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

 
Палац Тышкевічаў. Н. Орда, XIX ст.
 
Палац Тышкевічаў, інтэр’ер

Станам на 1734 года у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвентару 1745 года — 30 двароў, драўляны палац, звярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе размяшчалася сабраная М. Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў звярынец. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі 2 царквы, капліца, школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крам, заезны дом, 4 млыны. На 1917 год — 324 двары.

У 1919 годзе Астрашыцкі Гарадок увайшоў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 года стаў цэнтрам Астрашыцка-Гарадоцкага раёна (з 1935 года ў Мінскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1987 год тут было 1789 двароў, на 1995 год — 938 двароў. У 2000-я гады Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 1115 муж.
  • XX стагоддзе: 1917 год — 1564 чал.; 1987 год — 1789 чал.[5]; 1995 год — 2390 чал.

Інфраструктура правіць

У Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Царква Праабражэння Гасподняга
 
Капліца на могілках

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Дзяржаўны цэнтр картаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 81.
  5. ЭГБ 1993, с. 222.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць