Астроўскі сельсавет (Нясвіжскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Астро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Астроўкі.

Астроўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Астроўкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 881
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзейскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 881 чалавек[2], з іх 89,8 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,8 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Астроўкі, вёскі Краснагоркі, Макашы, Малінаўка, Новіны, Прасці, Стаўпішчы, Янчыцы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.