Атараксія (грэч. αταραξία — «спакой, непарушальнасць») — душэўны спакой, непарушальнасць, ціхамірнасць, якая, па думку некаторых старажытнагрэчаскіх філосафаў, дасягаецца мудрацом.

У вучэннях прадстаўнікоў розных напрамкаў філасофіі паняцце атараксіі займала рознае месца. Адзначаецца, што сваім з'яўленнем назоўнік «атараксія» абавязаны Дэмакрыту[1]. Што тычыцца прыметніка «непарушны» (грэч. ἀ τάραχος), то ён выкарыстоўваецца Арыстоцелем у этыцы для вызначэння такіх цнотаў, як стрыманасць і мужнасць. Найбольшае ж развіцце паняцце «атараксія» атрымала ў эпікурэізме і скептыцызме[2].

У розных традыцыях скептыцызму (у Пірона і яго паслядоўнікаў, а таксама ў скептыкаў платонаўскай акадэміі) атараксія цесна звязана з тым, што пазначаецца тэрмінам «эпахе» (грэч. ἐποχή), то бок з устрыманнем ад меркаванняў. Пры гэтым адны прадстаўнікі скептыцызму лічаць канчатковай мэтай атараксію (Секст Эмпірык), а іншыя — эпахе (Аркесілай). Атараксія ў скептыкаў апісвае стан розуму, а не пачуццяў: выпрабоўваючы падобна іншым людзям боль і задавальненне, скептык устрымліваецца ад меркаванняў аб тым, добра гэта ці дрэнна[2].

У Эпікура атараксія звязаная не з устрыманнем ад меркавання, а з задавальненнем (грэч. ἡδονή): Эпікур вызначаў задавальненне як адсутнасць цялеснага болю і душэўных пакут і трывог. Трывогі ў душы ўзнікаюць з-за ілжывых меркаванняў пра багоў і смерці, якія выклікаюць у людзей страх. Пазбаўляе ад ілжывых меркаванняў цвярозае разважанне, якое прыводзіць да атараксіі. Атараксія — гэта засяроджванне на самым агульным і галоўным, лічыць Эпікур[2].

У стаіцызме атараксія часта блізкая апатыі[2].

У сучаснай практычнай псіхалогіі — стан поўнай адсутнасці страху (як правіла, пасля перажытага эмацыйнага стрэсу).

Зноскі правіць

Спасылкі правіць

  1. Вавилов С.И.. Большая советская энциклопедия Том 03 - Большая Советская Энциклопедия Второе издание(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014. Праверана 15 мая 2016.
  2. а б в г Солопова М. А. Атараксия // Новая философская энциклопедия / Ин-т философии РАН; Нац. обществ.-науч. фонд; Предс. научно-ред. совета В. С. Стёпин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — 2-е изд., испр. и допол. — М.: Мысль, 2010.