Атмасфера Венеры

Атмасфера Венеры нашмат шчыльнейшая і гарачэйшая за атмасферу Зямлі: тэмпература ла паверхні складае 740 К (467 °C) з ціскам каля 93 бар[1]. Атмасфера Венеры змяшчае непразрыстыя аблокі з сернай кіслаты, што робіць немагчымым правядзенне аптычных назіранняў паверхні. З гэтай прычыны тапаграфічная інфармацыя аб паверхні атрымліваецца дзякуючы радыёлакацыйным даследаванням[1]. Асноўнымі газамі, складнікамі атмасферы, з’яўляюцца двухвокіс вугляроду і азот. Іншыя хімічныя злучэнні прысутнічаюць толькі ў следавых колькасцях[1].

Атмасфера Венеры
Выява
На астранамічным целе Планета Венера
Матэрыял дыяксід вугляроду, азот і sulfur dioxide[d]
Ціск 92 Бар
Схематычная ілюстрацыя
Maximum temperature record 770 K і 497 °C
Minimum temperature record 710 K і 437 °C
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атмасфера планеты знаходзіцца ў стане моцнай цыркуляцыі і кручэння[2]. Поўны цыкл кручэння атмасферы складае ўсяго чатыры зямныя дні, што ў шмат разоў хутчэй за перыяд кручэння планеты (243 дні)[3]. Ветры пры такім хуткім кручэнні маюць хуткасць да 100 м/с (~360 км/гадз)[2], што перавышае хуткасць кручэння пунктаў на экватары планеты ў 60 разоў. Для параўнання, на Зямлі самыя моцныя ветры маюць ад 10 % да 20 % хуткасці кручэння пунктаў на экватары[4]. З іншага боку, хуткасць ветру зніжаецца па меры памяншэння вышыні, дасягаючы 10 км/гадз каля паверхні[5]. Недалёка ад палюсоў існуюць антыцыкланічныя структуры, званыя палярнымі віхрамі. Кожны віхар мае двайное вока і характэрны S-падобны малюнак аблокаў[6].

У адрозненне ад Зямлі, Венера не мае магнітнага поля, і яе іанасфера аддзяляе атмасферу ад касмічнай прасторы і сонечнага ветру. Іанізаваны пласт не прапускае сонечнае магнітнае поле, надаючы Венеры асаблівае магнітнае асяроддзе. Яно разглядаецца як індукаваная магнітасфера Венеры. Лёгкія газы, у тым ліку вадзяная пара, пастаянна здзімаюцца сонечным ветрам праз індукаваны хвост магнітасферы[2]. Мяркуецца, што атмасфера Венеры каля 4 мільярдаў гадоў таму была больш падобная да зямной, з вадкай вадой на паверхні. Незваротны парніковы эфект, магчыма, быў выкліканы выпарэннем паверхневай вады і наступным павышэннем узроўняў іншых парніковых газаў[7][8].

Нягледзячы на ​​экстрэмальныя ўмовы на паверхні планеты, атмасферны ціск і тэмпература на вышыні 50-65 км маюць практычна такія ж значэння, як і на паверхні Зямлі, што робіць верхнія слаі атмасферы Венеры найбольш падобнымі да зямных у Сонечнай сістэме (прычым нават больш, чым на паверхні Марса). Праз падабенства ціску і тэмпературы, а таксама з-за таго факта, што паветра для дыхання (21 % кіслароду, 78 % азоту) уздымаецца ў атмасферы Венеры (гэтак жа, як гелій уздымаецца на Зямлі), верхнія слаі атмасферы былі прапанаваны навукоўцамі ў якасці прыдатнага месца для даследавання і каланізацыі[9].

Зноскі

  1. а б в Basilevsky, Alexandr T.; Head, James W. (2003). "The surface of Venus" (abstract page). Rep. Prog. Phys. 66 (10): 1699–1734. Bibcode:2003RPPh...66.1699B. doi:10.1088/0034-4885/66/10/R04.
  2. а б в Svedhem, Hakan; Titov, Dmitry V.; Taylor, Fredric V.; Witasse, Oliver (2007). "Venus as a more Earth-like planet". Nature. 450 (7170): 629–632. Bibcode:2007Natur.450..629S. doi:10.1038/nature06432. PMID 18046393.
  3. Венера (планета) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Dennis Normile (7 May 2010). "Mission to probe Venus's curious winds and test solar sail for propulsion". Science. 328 (5979): 677. Bibcode:2010Sci...328..677N. doi:10.1126/science.328.5979.677-a. PMID 20448159.
  5. DK Space Encyclopedia: Atmosphere of Venus, p. 58.
  6. Piccioni, G.; Drossart, P.; Sanchez-Lavega, A.; et al. (2007). "South-polar features on Venus similar to those near the north pole". Nature. 450 (7170): 637–640. Bibcode:2007Natur.450..637P. doi:10.1038/nature06209. PMID 18046395.
  7. Kasting, J.F. (1988). "Runaway and moist greenhouse atmospheres and the evolution of Earth and Venus". Icarus. 74 (3): 472–494. Bibcode:1988Icar...74..472K. doi:10.1016/0019-1035(88)90116-9. PMID 11538226.
  8. How Hot is Venus? (1 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2012. Праверана 3 верасня 2015.
  9. Landis, Geoffrey A. (2003). "Colonization of Venus". AIP Conf. Proc. 654 (1): 1193–1198. Bibcode:2003AIPC..654.1193L. doi:10.1063/1.1541418. Архівавана з арыгінала 11 ліпеня 2012. Праверана 13 студзеня 2022.