Атмасферная оптыка

Атмасфéрная óптыка — раздзел фізікі атмасферы, у якім вывучаюцца фізічныя працэсы ўзаемадзеяння аптычнага выпраменьвання, якое распаўсюджваецца ў атмасферы. Атмасферная оптыка займаецца даследаваннем: фізічных і хімічных працэсаў, якія вызначаюць аптычны стан атмасферы, тэхналогій даследавання навакольнага асяроддзя, механізмаў фарміравання і змены клімату, у тым ліку аптычна значныя складнікі атмасферы і працэсы, якія вызначаюць радыяцыйны рэжым і клімат Зямлі.

Закат у Каліфорніі пры пажарах у кастрычніку 2007 года. Дадзеная з’ява часта адбываецца пры распаўсюдзе непрамога сонечнага святла праз малекулы кіслароду, сажу, хмарныя кроплі і іншыя часціцы.
Фіялетавае і ружовае неба Тайбэя, Тайвань

Фундаментальныя праблемы атмасфернай оптыкі ўключаюць у сябе малекулярную спектраскапію, распаўсюджванне аптычных хваляў, атмасферную карэкцыю, дыстанцыйную дыягностыку навакольнага асяроддзя, эвалюцыю аптычных характарыстык пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.

Атмасферная оптыка пераплятаецца з оптыкай калоідаў і аэразоляў, планетных атмасфер, оптыкай мора, з радыяцыйнай цеплаперадачай і інш.[1] З атмасфернай оптыкай звязана адкрыццё з’явы рассейвання выпраменьвання, вызначэнне пастаяннай Авагадра, доказ малекулярнай будовы атмасферы і кінетычнай тэорыі газаў і інш.[2] Атмасферная оптыка знаходзіць прымяненне ў вырашэнні праблем фізічнай хіміі, астрафізікі, акіяналогіі, тэхнікі[1], метэаралогіі, транспарту, агратэхнікі, святлатэхнікі, курорталогіі і інш.[2]

Зноскі

  1. а б Атмосферная оптика // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  2. а б Атмосферная оптика. Энциклопедия физики и техники. Дата обращения 7 апреля 2014.