Афорт

мастацкая тэхніка

Афорт (фр.: eau-forte — азотная кіслата, літаральна — «дужая вада»), таксама аквафортэ (італ.: acquaforte), медзярыт — разнавіднасць гравюры на метале, тэхніка станковай графікі глыбокага друку, якая дазваляе атрымліваць адбіткі з друкарскіх форм («дошак»), у працэсе стварэння выявы праводзіцца траўленне іх паверхні кіслотамі. Вядомы з пачатку XVI стагоддзя. У тэхніцы афорта працавалі Альбрэхт Дзюрэр, Жак Кало, Рэмбрандт і шматлікія іншыя.

Афорт

Сучасным майстрамі беларускага афорта з'яўляюцца мастакі Юрый Якавенка ды Сяргей Балянок.

Спасылкі правіць