Афрыканска-Антарктычны хрыбет

Афрыканска-Антарктычны хрыбет — падводны хрыбет у Індыйскім акіяне, размешчаны паміж 0—35° у.д. Працяг Паўднёва-Атлантычнага хрыбта.

Хрыбет уяўляе сабою меза-кайназойскае скляпеннае ўзняцце акіянічнага ложа. Мае працягласць 3000 км з захаду на ўсход, дзе пераходзіць у вулканічнае плато Кразэ. Максімальная шырыня — 450 км[1]. Глыбіні 3000—4000 м, на асобных вяршынях меншаюць да 315 м на ўсходзе і 413 м на захадзе. Хрыбет складзены пераважна з дыятомавых глеяў.

Зноскі

Літаратура правіць