Ахова

аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ахо́ва[1] (трансліт.: Achova, руск.: Охово) — аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ахоўскага сельсавета.

Аграгарадок
Ахова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 460 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225764
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254880041
Ахова на карце Беларусі ±
Ахова (Беларусь)
Ахова
Ахова (Брэсцкая вобласць)
Ахова

Месціцца за 20 км па паўночны захад ад Пінска, 177 км ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Малоткавічы на лініі Брэст — Гомель. За 3 км ад аўтадарогі Гомель — Кобрын (М10).

Гісторыя правіць

Упершыню ўпамінаецца пад назвай Тохава ў 1495 годзе ў прывілеі караля Казіміра Ягелончыка, калі ён падараваў Ахова пінскаму францысканскаму манастыру. Паселішча належала гэтаму каталіцкаму ордэну да 2-й трэці XIX ст.[2] З 1560 года ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, сяло кляштарнае. У 1639 годзе згадваецца царква.

У 1758 годзе на сродкі францысканцаў пабудавана драўляная ўніяцкая царква. У 1786 годзе пасля пажару перабудаваная ў касцёл. У 1864 годзе касцёл перабудаваны ў праваслаўную царкву. У 1924 годзе царква перайшла да католікаў, а пасля Другой сусветнай вайны перададзеная праваслаўным[2].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1796 года ў Пінскім павеце Мінскай губерні. У канцы 1850-х гадоў сяло падухоўнае, цэнтр сельскае грамады, у якой 1149 дзяржаўных сялян, 130 аднадворцаў на сваёй зямлі і 6 на дзяржаўнай (старшыня грамады Гаўрыла Мініч). У 1860-я гады сяло перайшло ў дзяржаўную ўласнасць, у Жабчыцкай воласці Пінскага павета.

У пачатку XX ст. адкрылася народнае вучылішча[2], працавалі 50 мясцовых рамеснікаў (выраблялі колы, абады, сані і г.д.). У 1914—1941 гадах працаваў кааператыў «Дольнік».

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года паселішча занялі войскі Германскай імперыі. 20 лістапада 1917 года адбылося абвяшчэнне Украінскай Народнай Рэспублікі з прэтэнзіяй у тым ліку на Піншчыну, якая была пад кантролем Германскай імперыі. 27 студзеня (9 лютага) 1918 года ў Брэсце падпісалі мір паміж Германіяй і Аўстрыяй з аднаго боку, і УНР з другога, паводле якога УНР вызнавалася з Пінскам у сваім складзе. 3 сакавіка 1918 года ў Брэсце немцы падпісалі Брэсцкі мір з бальшавікамі, паводле якога Савецкая Расія прызнавала УНР і ўсе ўмовы папярэдняга нямецка-ўкраінскага міру, значыць Савецкая Расія прызнавала Пінск у складзе УНР. З лютага-сакавіка 1918 года Германія дазволіла УНР ствараць органы і арганізацыі ў Пінскім павеце пад сваім кантролем. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Піншчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары, сярод іншых, Жабчыцкай воласці Пінскага павета атрымалі Пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР[3]. З 25 студзеня 1919 года пад кантролем бальшавікоў, у складзе БССР, пазней ЛітБел ССР. У сакавіку 1919 года тэрыторыю занялі войскі Польскай Рэспублікі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Жабчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў выніку Заходняга паходу Чырвонай арміі з 1939 года ў складзе БССР. З 4 снежня 1939 года ў Пінскім павеце Пінскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Жабчыцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета, ёсць лесазавод і механізаваны млын. З ліпеня 1941 да ліпеня 1944 года пад акупацыяй войскаў нацысцкай Германіі. На вайне загінулі 144 вяскоўцы.

З 1954 года ў Брэсцкай вобласці, калгас імя Сталіна. З 1957 года ў Пінскім раёне, у складзе калгаса «50 гадоў Кастрычніка». У пачатку 1990-х пабудаваныя 2 капліцы. 29 снежня 2010 года вёска Ахова ператворана ў аграгарадок[4]. У снежні 2021 года мясцовыя ўлады спілавалі старажытныя дубы на вясковых могілках, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхарак сталага ўзросту. Супраць жанчын быў ужыты атрад АМАП, таксама быў затрыманы дырэктар мясцовага дому культуры, які залез на дрэва[5].

Адукацыя правіць

Працуе сярэдняя школа і яслі-сад.

Славутасці правіць

 
Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в История Пинска: pinskhistory.by
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Решение Пинского районного Совета депутатов от 29.12.2010 N 05-12 «О преобразовании в агрогородки деревень Охово и Жидче»
  5. Нягледзячы на пярэчаньні батанікаў і мясцовых жыхароў, у Пінскім раёне сьпілоўваюць векавыя дубы (бел. (тар.)). svaboda.org (22 снежня 2021).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць