Ахты (руск.: Ахты, лезг.: Ахцегь) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтынскага раёна Дагестана. Найбуйнейшае сяло Дагестана. Адзін з найстаражытных населеных пунктаў у Дагестане (2500 гадоў). Самы паўднёвы райцэнтр ў Расіі.

Сяло
Ахты
руск.: Ахты лезг.: Ахцегь
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
Тры часткі
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Ахцах, Туры, Шахбані, Ухці, Кендушкент
Вышыня цэнтра
1054 м
Тып клімату
Умерана-кантынентальны
Афіцыйная мова
руская, лезгінская
Насельніцтва
13,152 чалавек (2002)
Агламерацыя
17 тыс. чалавек
Нацыянальны склад
лезгіны
Канфесійны склад
мусульмане-суніты
Часавы пояс
Тэлефонны код
87263
Паштовыя індэксы
368730, 368731
Аўтамабільны код
05
Афіцыйны сайт
ahty.ru (руск.)
Ахты на карце Расіі ±
Ахты (Расія)
Ахты
Ахты (Дагестан)
Ахты

Геаграфія правіць

Ахты знаходзіцца на поўдні Дагестана, на скрыжаванні Самурскай і Ахтынскай далін, паміж Самурскім і Ахтынскім хрыбтамі і адгор'ямі Шалбуздага. Пры ўпадзенні ракі Ахтычай у Самур. У Ахтах найбольшая працягласць гадзін сонечнага ззяння ў Дагестане — 2553 гадзіны ў год. Клімат умерана-кантынентальны, зіма мяккая, лета жаркае, але не гарачае. Вільготнасць паветра нізкая. Атмасферны ціск — 675 мм ртутнага слупа. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 335 мм.[1]

Насельніцтва правіць

Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва, у Ахтах пражывала 13152 чалавека. Аднак, па заяве кіраўніка Ахтынскагао раёна, у 2009 годзе насельніцтва вёскі складала звыш 15 тысяч чалавек. Па нацыянальнасці ўсе лезгіны, па веравызнанні мусульмане-суніты.

Год Насельніцтва
1882 5,8
1886 5,9
1897 3,2
1903 5,9
1959 5,5
1970 7,2
1979 7,4
1989 7,4
2002 13,2
2010 15,5

Гісторыя правіць

Ахты вядомае з V стагоддзя да н.э. Пад назвай Туры, у I стагоддзі н.э. увайшло у склад Каўказскай Албаніі. У VIII стагоддзі трапіла пад кантроль арабаў. Тады ж быў адбіты напад хазараў. Шмат разоў падвяргаўся разбурэнняў з боку азіяцкіх ордаў. У 1839 годзе ўзята рускай арміяй.

Ахтынская мінеральная крыніца правіць

У пяці вярстах на паўднёвы-захад ад вёскі на левым беразе ракі Ахтычай, у цясніне, знаходзіцца Ахтынская мінеральная крыніца. Ахтынскія крыніцы ўтрымліваюць тры віды мінеральных водаў: серавадародныя, радонавыя і ёда-бромная. Тэмпература крыніцы вагаецца ад 38-40 °C да 65-68 °C. Ваганні тэмпературы звязаныя з часам года. Тут размешчаны бальнеялагічны курорт «Ахты».

Зноскі