Джузэпэ Ахіла Эльміра Банольдзі (18211871) — спявак, танцмайстар, фатограф, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху.

Ахіла Банольдзі
Імя пры нараджэнні Джузэпэ Ахіла Эльміра Банольдзі
Род дзейнасці Спявак, фатограф, рэвалюцыянер
Дата нараджэння 1821(1821)
Месца нараджэння Барселона
Дата смерці 1871(1871)
Месца смерці Парыж
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Джузэпэ Ахіла Банольдзі

Італьянец па паходжанні, нарадзіўся ў іспанскай Барселоне ў тэатральнай сям’і. Разам з бацькамі, якія з опернымі трупамі вандравалі па ўсёй Еўропе, Ахіла ў дзяцінстве і юнацтве аб’ехаў Францыю, Германію, Швейцарыю ды іншыя краіны. Вучыўся ў Лазанскім універсітэце. З 1842 года — у Вільні. Выкладаў спевы ў Дваранскім інстытуце, сам выступаў як спявак. Блізка сябраваў са Станіславам Манюшкам, часта бываў у яго ў Мінску, выконваў творы вядомага кампазітара, браў удзел у першай пастаноўцы ягонай оперы «Галька» ў 1848 годзе. Джузэпэ Ахіла Эльміра нават пераклаў лібрэта оперы на італьянскую, і менавіта паводле гэтага перакладу «Гальку» ў 1905 годзе паставіць Ла-Скала. У рэпертуары Банольдзі быў таксама шэраг песень на словы Яна Чачота.

Паўстанне 1863—1864 гадоў правіць

 
Фотаздымак Кастуся Каліноўскага, створаны ў віленскай майстэрні Банольдзі

У 1862 годзе Банольдзі разам з Каліноўскім увайшоў у склад ЛПК. У віленскай фотамайстэрні італьянца рыхтаваліся падпольныя выданні патрыётаў. Менавіта тут быў зроблены адзіны вядомы фотаздымак Кастуся Каліноўскага ў поўны рост. Неўзабаве пасля выбуху паўстання ўлады выслалі Банольдзі з краіны. Ёсць і другая версія, паводле якой Ахіла ў лютым 1863 года быў зняволены ў сутарэннях старажытнага замка ў Троках, але сябры дапамаглі яму, зладзіўшы ўцёкі. Гэтак ці іначай, але ён стаў прадстаўніком віленскага паўстанцкага цэнтру за мяжой, бо меў там шырокія сувязі. Яму былі давераны так званыя «літоўскія сумы» — замежныя фінансавыя сродкі паўстанцаў, на якія мелася закупляцца зброя і амуніцыя. 11 лістапада 1863 года перадаў свае абавязкі Баляславу Длускаму-Ябланоўскаму. Распаўсюджваў інфармацыю аб развіцці паўстання на Літве (Беларусі) і Жамойці. Длускі-Ябланоўскі, даючы справаздачу аб атрыманні справаў, у сувязі з нараканнямі з Радзімы аб дрэнна наладжанай працы ў замежжы і арганізацыяй дапамогі паўстанню і закупкі зброі, адкідваў усе абвінавачванні ад Банольдзі, паважаючы «шчырасць яго высілкаў». Стэля — псеўданім Банольдзі, таксама ў лістах яго згадваюць як «італьянца» або «агента за мяжою».

Эміграцыя правіць

Пасля паразы паўстання Банольдзі займаўся фатаграфіяй у Парыжы, але па-ранейшаму заставаўся верным сваім перакананням. Падчас Парыжскай камуны 1871 года ён служыў капітанам у злучэннях В. Урублеўскага. Сканаў ад ран.

Спасылкі правіць