Ацюр’еўскі раён

муніцыпальны раён у Мардовіі, Расія

Ацю́р’еўскі раён (руск.: Атюрьевский район, эрз.: Атюрьбуе, макш.: Атерень аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ацюр’ева.

Ацюр’еўскі раён
макш.: Атерень аймак
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 мая 1937
Насельніцтва
  • 7 105 чал. (1 студзеня 2022)
Плошча
  • 826,1 км²
Вышыня
над узроўнем мора
159 м
Ацюр’еўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00 і MSD
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Ацюр’еўскі раён мяжуе з Цемнікаўскім, Краснаслабодскім, Кавылкінскі і Тарбееўскім раёнамі. Плошча раёна складае 825,54 км². Усходняя частка раёна размешчаная ў лесастэпе другаснай марэннай раўніны, заходняя размяшчаецца на ландшафтах змяшаных лясоў водналедавіковай нізіны. Лясы займаюць плошчу ў 9475 га і знаходзяцца ў асноўным у паўночна-заходняй частцы раёна.

Гісторыя правіць

Ацюр’еўскі раён быў утвораны 10 мая 1937 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскай АССР.

Дэмаграфія правіць

На 2017 год насельніцтва раёна налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць макшане, рускія і татары.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Geographic Names Server — 2018.

Спасылкі правіць