Аўгустоўскі павет

Аўгусто́ўскі павет[1] (польск.: Powiat augustowski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Аўгустаў. Займае плошчу 1658,27 км². Насельніцтва павета складае 58 998 чалавек (на 30 чэрвеня 2016 года).

Аўгустоўскі павет
Powiat augustowski
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Польшча
Статус Павет
Уваходзіць у Падляскае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва (2016) 58 998
Плошча 1 658,27 км²
Аўгустоўскі павет на карце
Аўгустоўскі павет, карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
Паштовыя індэксы 16-300
Код аўтам. нумароў BAU
Афіцыйны сайт (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раней (з XIX стагоддзя) павет існаваў у складзе Прусіі, Расійскай імперыі, міжваеннай Польшчы і БССР.

Адміністрацыйны падзел правіць

Гісторыя правіць

Утвораны ў 1807 годзе з Дамброўскага і Бебжанскага паветаў у складзе Варшаўскага герцагства. Плошча 1779 кв. вёрст, насельніцтва 81 700 чалавек (1897), з якіх 42,3 % палякаў, 32,5 % беларусаў, 5,3 % рускіх. Падзяляўся на 12 валасцей, меў 1 горад і 3 пасады.

У 1815 годзе павет далучаны да Расійскай імперыі. У 18371866 гадах у складзе Аўгустоўскай, з 1866 года — у Сувалкаўскай губерні. У 19151918 гадах акупаваны германскімі войскамі, затым у складзе Беластоцкага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў складзе БССР, у Беластоцкай вобласці. У студзені 1940 года павет скасаваны і ўтвораны раёны; у 1945 годзе яго тэрыторыя перададзена Польшчы. З 1999 года павет у складзе Падляскага ваяводства.

Асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць