Гео́рг А́ўгуст Гаўль (ням.: Georg August Gaul; 22 кастрычніка 1869 года, Гросгайм, цяпер раён Ганау, Гесэн — 18 кастрычніка 1921 года, Берлін, Германія) — нямецкі скульптар-анімаліст.

Георг Аўгуст Гаўль
ням.: Georg August Gaul
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Georg August Gaul
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1869(1869-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1921(1921-10-18) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, ілюстратар, медальер
Жанр скульптар-анімаліст
Вучоба
Мастацкі кірунак мадэрн
Уплыў Reinhold Begas[d][6]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын муляра Філіпа Гаўля (1840—1910), Аўгуст Гаўль з 13 гадоў пачаў навучацца ў мастацкай школе ў Ганау. Затым на працягу двух гадоў працаваў на фабрыцы па вырабе сярэбраных вырабаў. У 1888 годзе ён з дапамогай свайго настаўніка Вайсэ быў накіраваны на вучобу ў Берлін. Працягваючы вучыцца ў майстэрні скульптара Аляксандра Каландрэлі, стаў сталым наведвальнікам Музея прыкладных мастацтваў. Там ён атрымаў абанемент для наведвання Берлінскага заапарка і захапіўся вывучэннем экзатычных жывёл, цэлымі днямі робячы замалёўкі з натуры.

З 1894 па 1898 гады А. Гаўль працаваў у майстэрні вядомага берлінскага скульптара Рэйнгальда Бегаса і браў удзел у абмеркаванні ўзвядзення манумента кайзеру Вільгельму I каля Гарадскога палаца. У 1897 годзе быў накіраваны ў паездку ў Італію.

У 1898 годзе Гаўль стаў адным з заснавальнікаў Берлінскага сецэсіёну, у які ўвайшлі такія мастакі, як Макс Ліберман і Вальтэр Лейстыкаў.

У 1900 годзе Аўгуст Гаўль ажаніўся з Кларай Хертэль (1874—1940). У іх нарадзіліся дзве дачкі (Катарына і Шарлота) і сын Карл Петэр.

 
Зубры, якія змагаюцца, фота 1912 года

У 1912 годзе стварыў скульптурную кампазіцыю «Зубры, якія змагаюцца», якая была перададзена Кёнігсбергу і ўсталявана перад будынкам Вярхоўнага суда Усходняй Прусіі, сімвалізуючы барацьбу абароны і абвінавачвання. Адна з нешматлікіх захаваных у горадзе пасля Другой сусветнай вайны скульптура і сёння ўпрыгожвае Калінінград.

А. Гаўль супрацоўнічаў з вядомым берлінскім выдаўцом і гандляром творамі мастацтва Паўлем Касірэрам. Сярод яго блізкіх сяброў былі Генрых Цыле і Эрнст Барлах.

Гаўль адмовіўся ад абрання сенатарам Берлінскай акадэміі мастацтваў, палічыўшы, што можа паспяхова займацца мастацтвам і без афіцыйнага статусу.

Шэраг яго твораў знаходзяцца ў родным Ганау (на Рохусплац і перад школай каля фантана Гаўля). Бронзавая скульптура арла яго працы ўсталявана на вяршыні гары ў горным масіве Рон. Перад берлінскім Рэнесанс-тэатрам у 1911 годзе быў усталяваны яго фантан з качкамі.

Аўгуст Гаўль сканаў у Берліне ў 1921 годзе ад раку.

Творы правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. а б в г д е Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  7. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Спасылкі правіць