Аўл Карнелій Цэльс

Аўл Карнелій Цэльс (лац.: Aulus Cornelius Celsus, каля 25 да н.э. — каля 50 н.э.) — рымскі філосаф і ўрач.

Аўл Карнелій Цэльс
лац.: A. Cornelius Celsus
Дата нараджэння 25 да н.э.
Месца нараджэння
  • невядома
Дата смерці каля 50
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія
Асноўныя інтарэсы медыцына, філасофія, рыторыка, права, сельская гаспадарка, ваенная справа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пакінуў пасля сябе каля 20 кніг па філасофіі, рыторыцы, праву, сельскай гаспадарцы, вайсковай справе і медыцыне. У працах па медыцыне сабраў самыя праўдзівыя (на той час) веды па гігіене, тэрапіі, хірургіі і паталогіі. Заклаў аснову медыцынскай тэрміналогіі. Увёў у хірургію лігатуру для перавязкі крывяносных сасудаў. У псіхіятрыі вядомы як аўтар тэрміна «дэлірый». Валодаючы шырокай эрудыцыяй, набытай старанным вывучэннем грэчаскіх крыніц, Цэльс склаў шырокую энцыклапедыю («Artes»), якая ахоплівала філасофію, рыторыку, юрыспрудэнцыю, сельскую гаспадарку, ваеннае мастацтва і медыцыну. Захаваўся толькі аддзел аб медыцыне ў выглядзе трактата ў 8 кнігах («De medicina»). Гэта адзінае медыцынскае сачыненне, якое дайшло да нас ад лепшых часоў рымскай літаратуры.

 
De medicina

Зноскі

Спасылкі правіць