Аўраам бен Меір ібн Эзра, (іўр.: אברהם אבן עזרא, ісп.: Abraham ben Meir ibn Ezra; 1089, Тудэла, тайфа Худзідаў — 1164, Калаора, Каралеўства Навара) — знакаміты сярэднявечны яўрэйскі філосаф, паэт, мысляр, лінгвіст, астролаг, астраном і матэматык.

Аўраам ібн Эзра
іўр.: אַבְרָהָם בֶּן מֵאִיר אִבְּן עֶזְרָא
Імя пры нараджэнні араб. أبو إسحاق إبراهيم بن ماجد بن عزرا‎‎
іўр.: אַבְרָהָם בֶּן מֵאִיר אִבְּן עֶזְרָא
Род дзейнасці паэт, рабін, пісьменнік, перакладчык, філосаф, астролаг, урач, астраном, матэматык
Дата нараджэння каля 1092[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1167[1][2][…]
Месца смерці
Веравызнанне іўдаізм
Дзеці Isaac ibn Ezra[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кніга зыходу з каментарыямі Аўраама ібн Эзры. Неапаль. 1488 год.

Ібн-Эзра нарадзіўся ў горадзе Тудэла (цяпер у правінцыі Навара, Іспанія) у часы пасля распаду Кордаўскага халіфата. Пакінуў Іспанію ў 1140 годзе ў сувязі з ганеннямі на яўрэяў. Ён жыў у Паўночнай Афрыцы, Егіпце, Палесціне, Італіі (Рым, Лука, Мантуя, Верона), Францыі (Нарбона, Без'е, Дро, Радэз) і Лондане. Памёр на поўдні Францыі пасля доўгіх гадоў падарожжаў і галечы.

Ібн-Эзра з'яўляецца адным з заснавальнікаў граматыкі іўрыта. Яму таксама належаць знакамітыя каментарыі да Торы. Сярод матэматычных дасягненняў, яму належаць вылічэнні і ўласцівасці біномных каэфіцыентаў. Ім таксама было напісана шмат кніг па астраноміі і астралогіі.

Месяцавы кратар Абенезра  (англ.) названы ў яго гонар.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Swartz A. Abraham ben Meïr Ibn Ezra // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Спасылкі правіць