Аўрамій Смаленскі

Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы) (нарадзіўся 1172 або 1150 - памёр паміж 1221 і 1224) — праваслаўны святы, вялебны. Памяць здзяйсняецца 21 жніўня (па юліянскім календары). Аўрамій прыняў пострыг у манастыры Прасвятой Багародзіцы ў Селішчы паблізу Смаленска.

Аўрамій Смаленскі
Аўрамій Смаленскі і Меркурый Смаленскі
Аўрамій Смаленскі і Меркурый Смаленскі
Дата нараджэння 1172
Месца нараджэння
Дата смерці 1221[1][2]
Месца смерці
Шануецца Рускай Праваслаўнай царквой
Кананізаваны 1549
У ліку прападобных
Дзень памяці 21 жніўня (па юліянскім календары)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 годзе ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага». Жыціі Аўраамія вядомыя па спісах XVI-XVII стагоддзяў.

Кананізаваны на Макар'еўскім саборы ў 1549 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Жития святых Российской церкви. Также Иверских и славянских и местно чтимых подвижников благочестия, составленные А. Н. Муравьёвым. Т. 1-18. Спб., 1855-68;
  • Барсуков Н. Источники русской агиографии. Спб., 1882;
  • Филарет, архиепископ Черниговский. Жития святых чтимых Православной Церковию, со сведениями о праздниках Господских и Богородничных, и о явленных чудотворных иконах. 3 изд. Спб., 1900;
  • Голубинский Е. История канонизации святых в Русской Церкви. 2 изд. М., 1903.