Аўсгейр Аўсгейрсан

Аўсгейр Аўсгейрсан (ісл.: Ásgeir Ásgeirsson [ˈausceir̥ ˈausceir̥sɔn]; 13 мая 1894 — 15 верасня 1972) — ісландскі палітык, у 1932—1934 — прэм'ер-міністр Ісландыі, у 1952—1968 — 2-і прэзідэнт Ісландыі.

Аўсгейр Аўсгейрсан
ісл.: Ásgeir Ásgeirsson
2-і прэзідэнт Ісландыі
1 жніўня 1952 — 31 ліпеня 1968
Папярэднік Свейн Б'ёрнсан
Пераемнік Крысціян Эльд'яўрн
прэм’ер-міністр Ісландыі
3 чэрвеня 1932 — 28 ліпеня 1934
Папярэднік Tryggvi Þórhallsson[d]
Пераемнік Hermann Jónasson[d]
міністр фінансаў Ісландыі[d]
20 жніўня 1931 — 9 снежня 1933
Папярэднік Tryggvi Þórhallsson[d]
Пераемнік Eysteinn Jónsson[d]
Нараджэнне 13 мая 1894(1894-05-13)[1][2][…]
Смерць 15 верасня 1972(1972-09-15)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Dóra Þórhallsdóttir[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, банкір
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 мая 1894 года. У 1915 годзе скончыў з адзнакай тэалагічны факультэт ісландскага універсітэта ў Рэйк’явіку, аднак быў прызнаны занадта маладым для таго, каб стаць пастарам. У 1917 годзе ажаніўся з Дорай Торхальсдотцір, бацька якой быў біскупам Ісландыі, а брат — Трыгві Торхальсан — у 1927—1932 гадах быў прэм’ер-міністрам Ісландыі.

У 1923—1952 гадах — дэпутат альтынга ад Прагрэсіўнай партыі, старшынёй якой быў у 1932—1933 гадах. У 1931—1934 міністр фінансаў і ў 1932—1934 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада сацыял-дэмакратаў і прагрэсістаў. У 1934 перайшоў у Сацыял-дэмакратычную партыю, з якой выйшаў у сувязі з выбраннем на пасаду прэзідэнта. З 1938 года да свайго абрання Прэзідэнтам Аўсгейрсан быў дырэктарам ісландскага банка «Утвегсбанкі Ісландс». Пасля смерці 25 студзеня 1952 г. першага Прэзідэнта Ісландыі Свейна Б’ёрнсана Аўсгейрсан 1 жніўня 1952 г. стаў Прэзідэнтам. Пераабіраўся ў 1956, 1960 і 1964 гадах, усе тры разы аўтаматычна станавіўся прэзідэнтам у сувязі з адсутнасцю іншага кандыдата. Неўзабаве пасля пачатку чацвёртага тэрміна памерла ад лейкеміі яго жонка. Аўсгейрсан прымае рашэнне не балатавацца на пяты тэрмін у 1968 годзе і аказвае падтрымку кандыдату ў прэзідэнты, свайму зяцю Гунару Тродсану, аднак нечакана той прайграе Крысціяну Эльд’яўрну.

Зноскі