Аўстралійскія Альпы

Аўстралійскія Альпы — найвышэйшая горная сістэма ў Аўстраліі. Адна з частак Вялікага Водападзельнага хрыбта. Найвышэйшы пункт — гара Касцюшка, 2230 м, таксама з’яўляецца і найвышэйшым пунктам усяго мацерыка Аўстралія. На паўночна-заходнім схіле бярэ свой пачатак самая працяглая рака Аўстраліі Мурэй. Даўжыня каля 400 км. На тэрыторыі Альпаў створаны некалькі прыродаахоўных зон, у прыватнасці, нацыянальны парк Маунт-Бафала.

Аўстралійскія Альпы
англ. Australian Alps
Краіна
Даўжыня400 км
Шырыня150 км
Найвышэйшая вяршыняКасцюшка 
Найвышэйшы пункт2228 м 
Аўстралійскія Альпы (Аўстралія)
Аўстралійскія Альпы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць