Аўтажы́р (ад грэч. αύτός — сам і γύρος — кола) або гіраплан — вінтакрылы лятальны апарат, цяжэйшы за паветра. Пад’ёмная сіла ствараецца дзякуючы ротару, які размешчаны над фюзеляжам і свабодна круціцца ад дзеяння сустрэчнага паветранага патоку (з'ява аўтаратацыі).

Сучасны лёгкі аўтажыр з кабінай адкрытага тыпу
Сучасны лёгкі аўтажыр з кабінай закрытага тыпу

Паступальны рух аўтажыра ствараецца звычайным паветраным вінтом, які круціцца з дапамогай авіяцыйнага рухавіка. Аўтажыры маюць вялікі дыяпазон хуткасцяў (ад 30 да 220 км/г), нязначны разбег пры ўзлёце і амаль нулявы прабег пры пасадцы.

Першы аўтажыр стварыў у 1923 годзе іспанскі інжынер-авіятар Хуан дэ Ла Сіерва  (ісп.). Ён актыўна развіваў канструкцыю ротара, асноўнага элемента канструкцыі аўтажыра, і атрымаў некалькі патэнтаў (у асноўным яны тычыліся шарнірнага злучэння лопасцяў ротара з воссю кручэння).

Ротар аўтажыра забяспечвае толькі ўздым у паветра, для перамяшчэння ў гарызантальнай плоскасці выкарыстоўваецца дадатковы рухавік (паветраны вінт, рэактыўны рухавік). Для скарачэння прабегу пры ўзлёце, ротар могуць раскручваць дзякуючы працы рухавіка, які забяспечвае перамяшчэнне ў гарызантальнай плоскасці.

Аўтажыры выцесненыя з эксплуатацыі больш дасканалымі вінтакрылымі лятальнымі апаратамі - верталётамі. Веды, атрыманыя пры праектаванні і эксплуатацыі аўтажыраў, дапамаглі пры стварэнні вінтакрылаў.

Гл.таксама правіць