Пад тэрмінам аўташкло разумеюць састаўныя часткі шклення аўтамабіля, а менавіта: ветравое, задняе, кузаўное і дзвярное шкло, а таксама элементы шклення даху.

Ветравая шыба Газ-21

На большасці сучасных аўтамабіляў ветравое шкло выканана па тэхналогіі трыплекс, у той час як усё астатняе - з'яўляецца загартаваным.

Шматслойнае шкло правіць

Шматслойнае шкло або трыплекс — гэта два ці больш слаёў арганічнага або сілікатнага шкла, якія злучаны паміж сабой спецыяльнай палімернай плёнкай, здольнай пры ўдары ўтрымліваць аскепкі. Як правіла, вырабляецца з дапамогай прэсавання пры нагрэве. Існуе спецыяльнае шкло з падвышанымі шумапаглынальнымі ўласцівасцямі, з электраабаграваннем, каляровае, люстранае, электрахромнае і г. д.

Загартаванае шкло правіць

Загартаванае шкло - звычайнае ліставое шкло, якое атрымліваюць нагрэвам да тэмпературы загартоўкі (650-680 °C) з наступным хуткім раўнамерным ахалоджваннем халодным паветрам з абодвух бакоў. У выніку такой апрацоўкі ў павярхоўных слаях шкла ўтвараюцца астаткавыя механічныя напружанні сціскання, якія забяспечваюць яго падвышаную механічную трываласць, тэрмаўстойлівасць і бяспеку пры разбурэнні. Разбіваючыся, такое шкло разбураецца на мноства дробных аскепкаў з тупымі гранямі, якія не здольныя нанесці сур'ёзныя траўмы.

Кадзіроўка аўташкла правіць

Для кадзіроўкі аўташкла выкарыстоўваюць спалучэнні літар лацінскага алфавіта. Існуюць дзве асноўныя сістэмы кадзіроўкі аўташкла - еўрапейская і паўночнаамерыканская. Аднак ужываюцца і іншыя сістэмы. Найбольш распаўсюджанай з'яўляецца сістэма кадзіроўкі кітайскага вытворцы аўтамабільнага шкла Fuyao Glass.

Еўрапейская сістэма
Значэнне Расшыфроўка
FQ пярэдняе кузаўное шкло
FV пярэдняя фортачка
FD пярэдняе апускное шкло
MQ сярэдняе кузаўное шкло
RD задняе апускное шкло
RV задняя фортачка
RQ задняе кузаўное шкло
Амерыканская сістэма
Значэнне Расшыфроўка
DW/FW ветравое шкло
DB/FB задняе шкло
DD/FD пярэдняе шкло
DQ/FQ пярэдняе кузаўное шкло
DV/FV шкло фортачкі
DW - амерыканскі рынак, FW - замежны рынак
Сістэма кадзіроўкі Fuyao Glass
Значэнне Расшыфроўка
LFW Ветравое шкло ў гумавы ўшчыльняльнік
LFW/X Ветравое шкло ў клей
LFW/H/X Ветравое шкло з электраабаграваннем у клей
LFW/XY1 Ветравое шкло ў клей з інкапсуляцыяй (молдынгам)
RW/H Задняе шкло з электраабаграваннем у гумавы ўшчыльняльнік
RW/H/X Задняе шкло з электраабаграваннем у клей

Гл. таксама правіць