Бабруйскі павет

павет у Мінскай губерні Расійскай імперыі

Бабруйскі павет (руск.: Бобруйскій уездъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у Бабруйску ў 17951924 гг.

Бабруйскі павет
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1793
Дата скасавання 1924
Насельніцтва
  • 255 900 чал. (1897)
Плошча
  • 12 200 км²
Бабруйскі павет на карце

Гісторыя правіць

Бабруйскі павет утвораны 5 мая 1795 г. у складзе Мінскай губерні (да 1919). Плошча 12,2 тыс. км², насельніцтва (з Бабруйскам) 318,8 тыс. чал. (1897), з іх 67,4 % беларусаў, 19,4 % яўрэяў, 10 % рускіх; у 1908 у павеце 327 тыс. жыхароў. Першым маршалкам шляхты Бабруйскага павета быў А. Аскерка (1795—1797). У 1890 павет падзяляўся на 22 воласці:

  • Азарыцкую
  • Асавецкую
  • Бацэвіцкую
  • Бортніцкую
  • Брожскую
  • Гарадоцкую
  • Гарбацэвіцкую
  • Глускую
  • Горкаўскую
  • Жыцінскую
  • Забалоцкую (Любанскую)
  • Замошскую
  • Качэрыцкую (цэнтр в. Старцы)
  • Любоніцкую
  • Лясковіцкую (цэнтр в. Забалоцце)
  • Новадарожскую
  • Парыцкую
  • Рудабельскую (з 1920 Акцябрская)
  • Свіслацкую
  • Стэпскую
  • Тураўскую
  • Чэрнінскую

З 29 жніўня 1919 па 10 жніўня 1920 павет уваходзiў у склад Гомельскай губернi. У 1924 годзе Бабруйскi павет лiквiдаваны. Большая частка яго тэрыторыi увайшла ў склад Бабруйскай акругi.

Ураднікі павета правіць

Вядомыя асобы правіць

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць