Бабынічы (возера)

Бабы́нічы (Бабына[1])возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача.

Бабынічы
Морфаметрыя
Даўжыня 1,87 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,6 км²
Аб’ём 0,00118 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,265 ‰
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 67,5 км²
Упадаюць Быстрыца, ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бабынічы (Беларусь)
Бабынічы
Бабынічы
Бабынічы (Віцебская вобласць)
Бабынічы
Бабынічы
Map

Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,43 км. найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя каля 1,9 м. Даўжыня берагавой лініі складае 4,5 км, плошча вадазбору 67,5 км². Аб'ём вады ў возеры 1,18 млн. м³.
Катлавіна возера падпруднага тыпу серпавіднай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы спадзістыя, на ўсходзе стромкія вышынёй 30—40 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўночным захадзе і захадзе возера берагі сплавінныя. На паўночным захадзе, захадзе і поўдні возера пойма шырынёй да 600 метраў. Дно плоскае. Мелкаводдзе выслана пяском і апясчаненым ілам, на большых глыбінях — крэменязёмістым сапрапелем і гумусавай глінай. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м і займае каля 83% плошчы возера.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, пратока з возера Бабына і рака Быстрыца, выцякае пратока ў возера Нявіда.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, лінь, язь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Бабынічы, Быстрыца, Загарані.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура правіць