Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ба́бініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бабінічы.

Бабініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабінічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 616
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялагаўскага сельсавета[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ботаніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Буева, Жабенцяі, Казанава, Кашалёва, Клішава, Максюткі, Мяльны, Палудзеткі, Прузы і Пышнякі), у склад Варонаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Абухава і Пушкары)[2]. 29 лістапада 1967 года ў гарадскую рысу Віцебска ўключаны вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя Віцьба[3]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Білева, Селівоўшчына і Янапаль)[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета перададзена вёска Агароднікі[5]. 27 снежня 1990 года з часткі сельсавета ўтвораны Тулаўскі сельсавет.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5443 чалавекі[6], з іх 84,9 % — беларусы, 11,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 4616 чалавек[8].

Склад правіць

Па стану 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабініцкага сельсавета налічвалася 37 населеных пунктаў[9]. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў:

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  9. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 335. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — С. 77.