Баварская акруга

Баварская акруга (ням.: Bayerischer Reichskreis) — адна з імперскіх акруг Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Карта імперскіх акруг у пачатку XVI стагоддзя. Баварская акруга паказана карычневым колерам

Вядучай дзяржавай акругі з'яўлялася Баварыя, курфюрстам якой да канца XVIII стагоддзя ўдалося ўключыць у склад сваіх уладанняў практычна ўсе іншыя свецкія княствы акругі. Сярод царкоўных дзяржаў акругі найбуйнейшым і найбольш уплывовым было архібіскупства Зальцбург, якое, пасля секулярызацыі ў 1803 г. стала курфюрствам. Баварская акруга таксама ўключала вольны горад Рэгенсбург (другі вольны горад акругі Донаўвёрт быў у 1607 г. далучаны да Баварыі).

Склад акругі правіць

У канцы XVIII стагоддзя ў склад акругі ўваходзілі наступныя тэрыторыі:

Тэрыторыя Від уладання Прыналежнасць на 1792 г. Секулярызацыя/медыятызацыя Прыналежнасць пасля 1815 г.
Царкоўныя тэрыторыі
Зальцбург Архібіскупства Незалежнае Секулярызавана ў 1803 г., у 1803—1805 гг. курфюрства Аўстрыйская імперыя
Пасау Біскупства Незалежнае Секулярызавана ў 1803 г. Зальцбургам Баварыя
Рэгенсбург Біскупства Незалежнае Секулярызавана ў 1803 г., з 1805 г. курфюрства Баварыя
Фрайзінг Біскупства Незалежнае Секулярызавана ў 1803 г. Баварыяй Баварыя
Берхтэсгадэн Пробства Незалежнае Секулярызавана ў 1803 г. Зальцбургам Аўстрыйская імперыя
Нідэрмюнстэр-ін-Рэгенсбург Абацтва Квазі-дзяржава Секулярызавана ў 1803 г. Рэгенсбургам Баварыя
Обермюнстэр-ін-Рэгенсбург Абацтва Квазі-дзяржава Секулярызавана ў 1803 г. Рэгенсбургам Баварыя
Санкт-Эмерам Абацтва Квазі-дзяржава Секулярызавана ў 1803 г. Рэгенсбургам Баварыя
Свецкія тэрыторыі
Баварыя Курфюрства Незалежнае
Пфальц-Нойбург Герцагства Баварыя (з 1777 г.)
Пфальц-Зульцбах Герцагства Баварыя (з 1777 г.)
Лёйхтэнберг Ландграфства Баварыя (з 1770 г.)
Ортэнбург Графства Незалежнае Перададзена ў 1803 г. Баварыі Баварыя
Хааг Графства Баварыя (з 1567 г.)
Штэрнштэйн Графства Незалежнае Медыятызавана ў 1803 г. Баварыяй Баварыя
Брэйтэнек Сеньярыя Незалежнае Далучана ў 1792 г. да Баварыі Баварыя
Гогенвальдэк Сеньярыя Баварыя (з 1736 г.)
Оберзульцбург і Пірбаўм Сеньярыя Баварыя
Штаўфен-Эрэнфельс Сеньярыя Баварыя (з 1777 г.)
Вольныя гарады
Рэгенсбург Вольны горад Незалежны Далучаны ў 1803 г. да княства Рэгенсбург Баварыя