Бадмінтон

спорт з ракеткамі

Бадмінтон — від спорту, спартыўная гульня з апераным мячом (валанам) і ракеткай. Спартсмены размяшчаюцца на процілеглых баках пляцоўкі, падзеленай сеткай. У матчы могуць удзельнічаць два гульцы ці дзве пары (у тым ліку змешаныя) гульцоў. Алімпійскі від спорту з 1992 года.

Бадмінтон. Парная сустрэча

Правілы правіць

Гуляюць на пляцоўцы 13,4 х 5,18 м (для адзіночных) ці 13,4 х 6,1 м (для парных сустрэч) праз сетку памерам 6,10 х 0,75 м, нацягнугую на вышыні 155 см. Мэта гульні — не дапусціць падзення валана на сваім баку, а прызямліць яго на пляцоўцы саперніка. Гуляюць 3 партыі да ліку 15 ачкоў у кожнай, у жаночых і дзіцячых сустрэчах да 11 ачкоў.

Гісторыя правіць

У свеце правіць

Бадмінтон — адна з самых старажытных гульняў. Правобразамі сучаснага бадмінтона былі гульні з валанам у Кітаі (першыя звесткі адносяцца да 1122 г. да н. э.), Індыі (больш за 2 тыс. г. таму назад), Японіі. У Еўропе гульня ў валан вядома з часоў Сярэдневякоўя (Англія, Францыя). У 1650 г. корт для такой гульні пабудавала каля свайго палаца каралева Швецыі, у пачатку XVIII ст. гульня з ракеткай і валанам была распаўсюджана ў ЗША, у XVIII ст. падобнай гульнёй захапляліся пры двары расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. У Англіі да 1850-х гг. з'явілася новая версія гульні, у 1860 былі апублікаваны першыя правілы.

Радзіма сучаснага бадмінтона — Індыя. У 2-й пал. XIX ст. завезены ў Англію, назва ад англ. г. Бадмінтан, дзе ў 1872 прайшлі першыя спаборніцтвы. У 1899 быў праведзены першы чэмпіянат Англіі. Папулярны ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.

5 ліпеня 1934 створана Міжнародная федэрацыя бадмінтона. Сусветныя спаборніцтвы: Кубак Томаса з 1948 г. для нацыянальных мужчынскіх каманд, Кубак Убер з 1956 для жаночых. У верасні 1967 створана Еўрапейская канфедэрацыя бадмінтона. Асабістыя чэмпіянаты Еўропы з 1968, камандныя з 1972. Чэмпіянаты свету з 1977. З 1992 (Барселона) бадмінтон у Алімпійскай праграме (з 1996 таксама ў змешаным разрадзе).

У 2006 г. Міжнародная федэрацыя бадмінтона перайменавана ў Сусветную федэрацыю бадмінтона.

Уплыў на чалавека правіць

Сістэматычныя заняткі бадмінтонам умацоўваюць сардэчна-сасудзістую і костна-мускульную сістэмы, паляпшаюць лёгачную функцыю, развіваюць гнуткасць, каардынацыю рухаў і хуткасць мыслення, спрыяюць вываду таксінаў, прадухіляюць дыябет і гіпертанію. Найбольшы станоўчы эфект гэта гульня аказвае на зрок. Навучанне бадмінтону звычайна пачынаецца з 6 год; гуляць у бадмінтон, пры адсутнасці медыцынскіх перашкодаў, можна ў любым узросце. Бадмінтон уваходзіць у праграму падрыхтоўкі лётчыкаў-касманаўтаў.

Літаратура правіць

  • Бадмінтон // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.

Спасылкі правіць