Бадэнвайлер (ням. Badenweiler) — камуна ў Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Камуна
Бадэнвайлер
Badenweiler
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
13,02 км²
Вышыня цэнтра
425 м
Насельніцтва
3916 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
07632
Паштовы індэкс
79410
Аўтамабільны код
FR
Афіцыйны сайт
Бадэнвайлер на карце Германіі
Бадэнвайлер (Германія)
Бадэнвайлер
Бадэнвайлер (Германія)
Бадэнвайлер

Курорт з рымскіх часоў, руіны рымскіх пабудоў. Месца смерці амерыканскага пісьменніка Стывена Крэйна (1900) і рускага пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава (1904), якія знаходзіліся ў курортным Бадэнвайлеры на лячэнні (абодва памерлі ад сухотаў).

Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Фрайбург. Уваходзіць у склад раёна Брайсгау - Верхні Шварцвальд. Насельніцтва складае 3916 чалавек (на 31 снежня 2006 года). Займае плошчу 13,02 км ². Афіцыйны код - 08 3 15 007.