Базілдан

горад у Англіі, Вялікабрытанія

Ба́зілдан (англ.: Basildon) — найбуйнейшы горад у графстве Эсекс, што на ўсходзе Англіі, Вялікабрытанія. Горад знаходзіцца ў 25 кіламетрах на ўсход ад Лондана. Вакол Базілдана знаходзяцца мястэчкі-вёскі: на поўначы Белэрыкей, на паўночным усходзе — Уікфарт, на ўсходзе — Саўт-Бенфліт.

Базілдан
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 185 900 чал. (2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
01268
Паштовыя індэксы
SS13 – SS16
Афіцыйны сайт
Базілдан на карце Вялікабрытаніі
Базілдан (Вялікабрытанія)
Базілдан
Базілдан (Вялікабрытанія)
Базілдан

Быў створаны ў 1948 годзе на аснове злучэння некалькіх вёсак: Пітсі, Лэйндан, Базілдан і Венч. Назву новы горад атрымаў ад вёскі Базілдан, якая была ў сярэдзіне будучага горада.

Маці і дзіця — скульптура ў месце.

Базілдан мае сваю гарадскую ўправу. Большасць жыхароў горада працуе ў Лондане, якія едуць туды 36-58 хвілін. У месц для гэтага існуе тры прыпынкі грамадскага транспарту.

Паходжанне горада правіць

Упершыню Базілдан згадваецца ў 1086 годзе. Ён узгаданы ў кнізе Страшэннага суда. Назва горада паходзіць ад імя Бертал і ад старажытнасаксонскага слова dun, што перакладаецца як гара ці холм. У розных крыніцах назва горада Базілдан мае розныя варыянты згадвання: Берлездан, Белездан, Белаздуна.

У 1859 годзе пабудаваная чыгунка для злучэння вёсак Пітсі і Лэйндан. Прамысловасці доўгі час не было, асноўнай крыніцай даходу насельніцтва была вяскова гаспадарка: земляробства і жывёлагадоўля.

Вядомыя будынкі правіць

 
Царкоўны сад, які знаходзіцца каля царквы імя святога Марціна ў цэнтры горада.
 
Званіца царквы імя святога Марціна.

Найвядомейшай пабудовай горада Безілдан з'яўляецца царква імя святога Марціна. Царква была асвечана архібіскупам у 1962 годзе. Званіца была пабудавана ў 1999 годзе. Таксама ў месце ёсць шмат сучасных будынкаў прадпрыемстваў, банкаў.

Радыё і тэлебачанне правіць

Базілдан мае сваю радыёстанцыю, якая вяшчае таксама на бліжэйшыя мясціны. Базілдан можа лавіць тэлебачанне з Лондана.

Вядомыя асобы правіць

Спасылкі правіць

  1. https://www.nomisweb.co.uk/reports/lmp/la/1946157210/report.aspx#