Бакінская фондавая біржа

Бакінская фондавая біржа (азерб.: Bakı Fond Birjası — BFB, англ.: Baku Stock Exchange — BSE) — галоўная фондавая біржа краіны ў Баку, Азербайджан.

Бакінская фондавая біржа
Размяшчэнне  Азербайджан: Баку, пр. Бюль-Бюля 19, AZ 1000
Год заснавання 2000
Валюта Азербайджанскі манат (AZM)
Афіцыйны сайт www.bfb.az
(азерб.) (руск.) (англ.)

Была заснаваная 15 лютага 2000 года. Біржа з’яўляецца закрытым акцыянерным таварыствам, налічвае 19 акцыянераў — юрыдычных асоб. БФБ мае гандлёвую залу з 30 працоўнымі месцамі, тэхнічна дазваляюць праводзіць гандаль па каштоўных паперах любога віду. БФБ мае таксама дэпазітарый, разлічаны на ўтрыманне каштоўных папер, выпушчаных у дакументарнай і бездакументарнай форме. Заснавальнікамі Бакінскай біржы сталі 16 найбуйнейшых банкаў Азербайджана, дзве фінансавыя кампаніі і Стамбульскай фондавая біржа. Узнос кожнага з іх — 60 тысяч азербайджанскіх манатаў. Статутны фонд біржы склаў 1/2 млн манатаў.[1]

Заснавальнікі БФБ:[2] Міжнародны банк Азербайджана, «Interservis», «Континентбанк», «Азеригазбанк», кампанія «Марс Інвестмент», «Мбанк», «Global Securities», «Капітал Инвестментбанк», «Азердемирйолбанк», «Кочбанк», «Мост-банк Азербайджан!», «Ege International Bank — Baku», «BayBank», «Ротабанк», «United Credit Bank», «Рабитабанк» і «Проминвестбанк».

Зноскі

  1. «AK&M» Архівавана 29 лютага 2012. (руск.)
  2. ИА «Финмаркет»(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі правіць