Балаганск[2] (руск.: Балага́нск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Іркуцкай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Балаганскага раёна і Балаганскага муніцыпальнага ўтварэння. Размешчаны на левым беразе ракі Ангары, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Залары. З двух бакоў Балаганск атачае Брацкае вадасховішча. У XX стагоддзі Балаганск страціў статус горада. Пасля будаўніцтва Брацкай ГЭС ён быў затоплены, новы пасёлак пабудаваны на адлегласці 45 км ніжэй першапачатковага месца па цячэнні Ангары. Спачатку ён называўся Новабалаганск, затым быў перайменаваны ў Балаганск.

Пасёлак гарадскога тыпу
Балаганск
Герб
Герб
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1961
Вышыня цэнтра
433 м
Насельніцтва
  • 3 870 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
39548
Паштовыя індэксы
666391
Код АКАТП
Балаганск на карце Расіі ±
Балаганск (Расія)
Балаганск
Балаганск (Іркуцкая вобласць)
Балаганск

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Іркуцкай вобласці