Балгарская акадэмія навук

Балгарская акадэмія навук (балг.: Българска академия на науките, БАН) — нацыянальная акадэмія Балгарыі.

Балгарская акадэмія навук
(БАН)

Галоўны будынак БАН
Міжнародная назва Bulgarian Academy of Sciences
Дата заснавання 1869
Тып нацыянальная акадэмія навук
Старшыня Стэфан Вадзенічараў
Размяшчэнне Сафія, Балгарыя
Юрыдычны адрас вул. "15 ноември" №1, Сафія, 1040
Сайт www.bas.bg
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1869 годзе эмігрантамі як Балгарскае літаратурнае таварыства (балг.: Българско книжовно дружество) у румынскім горадзе Брэіла. Першы старшыня — прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, гісторык і філолаг Марын Дрынаў (1838—1906). У 1878 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, таварыства пераехала ў Сафію, а ў 1893 годзе атрымала свой будынак — побач з будынкам парламента краіны. У 1893—1898 гадах старшынёй таварыства быў мітрапаліт Клімент Тырнаўскі, як пісьменнік вядомы пад сваім свецкім імем Васіл Друмеў.

З 1911 года — Балгарская акадэмія навук, першы старшыня БАН — Іван Гешаў.

Структура правіць

Балгарская акадэмія навук мае 9 аддзяленняў: матэматычнае, фізічнае, хімічнае, біялагічнае, прыродазнаўчае, інжынернае, гуманітарнае, сацыяльных навук. Каля 50 інстытутаў, сярод іншых, археалагічны, вядомы сваім музеем.

Спасылкі правіць