Бальніца, лякарня — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу.

Бальніца - Бразілія

Класіфікацыя правіць

Бальніцы класіфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спецыялізацыі.

Тыпы арганізацыі бальніц правіць

  • Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленне займае асобны корпус бальніцы. Недахоп такой сістэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
  • Цэнтралізаваныя — абсалютная большасць аддзяленняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, размяшчаюцца на розных паверхах або ў розных частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудавання выносяцца тэхнічныя памяшканні, блок харчавання, паліклінічныя і танаталагічныя (патолагаанатамічныя) аддзяленні.
  • Мяшаны — злучэнне асаблівасцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленняў. Большасць вялікіх бальніц уладкаваныя паводле такога прынцыпу.

Спецыялізацыя (профіль) правіць

  • Спецыялізаваныя — скіраваныя на лячэнне пэўнага класу захворванняў: кардыялагічныя (кардыяцэнтр), нейрахірургічныя, анкалагічныя, уралагічныя, інфекцыйныя і іншыя.
  • Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лячэнне шырокага спектру захворванняў.

У адпаведнасці з профілем лячэнне плануецца размяшчэнне палат у тэрапеўтычных і хірургічных і інфекцыйных карпусах.

Гл. таксама правіць