Бамбардзіроўка Мінска

серыя налётаў нямецкай бамбардзіровачнай авіяцыі ў чэрвені 1941 года

Бамбардзіроўка Мінска — серыя налётаў нямецкай бамбардзіровачнай авіяцыі ў чэрвені 1941 года на сталіцу Беларускай ССР горад Мінск у ходзе Другой сусветнай вайны.

Мінск пасля бамбёжкі

Бамбардзіроўкі правіць

23 чэрвеня 1941 года нямецкія самалёты з’яўляліся над горадам 11 разоў, але бамбавалі толькі раён вакзала і аэрадромы.

 
Германскія бамбардзіроўшчыкі над Мінскам у раёне Універсітэцкага гарадка БДУ. У 1940 годзе адзін карпусоў БДУ быў перададзены штабу БВА

Раніцай 24 чэрвеня пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі Мінска (тры хвалі бамбардыроўшчыкаў па 47 самалётаў). Налёты на горад працягваліся да 9 гадзін вечара з перыядычнасцю 20-30 хвілін. У гэты дзень былі выведзены са строю электрычнасць і вадаправод, спыніліся трамваі, спынілі працу хлебазавод і крамы. Пажарамі была ахоплена ўся ўсходняя частка горада і яго цэнтр. У той час Мінск быў у асноўным драўляным, таму агонь вокамгненна перакідаўся з будынка да будынка. Пажарныя атрады Грамадзянскай абароны змагаліся з агнём, выцягвалі параненых з-пад разбураных будынкаў, але істотнага ўплыву на распаўсюджванне пажараў не аказалі.

Налёты на горад працягваліся да 27 чэрвеня, а 28 чэрвеня у горад увайшлі нямецкія войскі.

СПА правіць

Зенітныя гарматы 7-й брыгады СПА, якая абараняла Мінск, не змаглі супрацьстаяць удару нямецкай авіяцыі. Бракавала снарадаў, акрамя таго, частка зенітна-артылерыйскіх палкоў брыгады вайна сустрэла на лагерных зборах у Крупках. Толькі 25 чэрвеня яны змаглі прыбыць для падмацавання, але было ўжо позна. 26 чэрвеня становішча ў раёне Мінска рэзка пагоршылася, і брыгада атрымала загад адыходзіць на Барысаў.

Вынікі бамбёжкі правіць

У час бамбёжкі было разбурана 85 % гарадской забудовы, знішчана ўся інфраструктура. У некаторых месцах завалы не былі расчышчаны аж да канца вайны. Дакладную колькасць чалавечых ахвяр падлічыць не магчыма, бо многія жыхары загінулі ў завалах пад будынкамі, якія абваліліся (будаўніцтва бамбасховішча планавалася пачаць толькі ўвосень). Прынята лічыць, што толькі 24 чэрвеня 1941 года ў Мінску загінула больш за 1000 чалавек[крыніца?].

Спасылкі правіць