Ба́мір Міртэза Топі (алб.: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; 24 красавіка 1957, Тырана, Албанія) — прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіу.

Бамір Топі
Bamir Topi
Сцяг6-ы Прэзідэнт Албаніі
24 ліпеня 2007 — 24 ліпеня 2012
Кіраўнік урада Салі Берыша
Папярэднік Альфрэд Майсіу
Пераемнік Буяр Нішані
Нараджэнне 24 красавіка 1957(1957-04-24)[1] (66 гадоў)
Жонка Teuta Topi[d]
Веравызнанне Іслам
Партыя Дэмакратычная партыя Албаніі
Новы дэмакратычны дух
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ветэрынар, навуковец
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996—1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.

Ранняе жыццё і грамадская дзейнасць правіць

Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987—1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.

Зноскі

  1. Bamir Topi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць