Банавіна — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў (КСХС) (пазн. Каралеўства Югаславія) у 1929-1941 гадах на чале з банам.

Карта Югаславіі 1929 года

Характэрнай асаблівасцю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу КСХС з'яўлялася наўмыснае правядзенне межаў банавін з тым, каб іх нацыянальны склад быў змяшаным — для выключэння магчымых спроб сепаратызму.

У склад дзяржавы ўваходзілі:

  1. Драўская банавіна
  2. Прыморская банавіна
  3. Зэцкая банавіна
  4. Саўская банавіна
  5. Мараўская банавіна
  6. Врбаўская банавіна
  7. Дрынская банавіна
  8. Вардарская банавіна
  9. Дунайская банавіна
  10. Харвацкая банавіна, якая карысталася аўтаноміяй (з 1939 года) — узнікла ў выніку аб'яднання Саўскай і Прыморскай банавін у жніўні 1939 года ў выніку пагаднення (Споразум) Сялянска-дэмакратычнай кааліцыі з урадам Драгіша Цветкавіча аб паданні Харватыі пэўнай аўтаноміі.

Горад Бялград — разам з гарадамі Земун і Панчэва, складаў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, незалежную ад банавін.

Гл. таксама правіць