Банк

фінансавая ўстанова

Банк (ад італ.: banco — лаўка, стол, на якіх мянялы раскладвалі манеты) — фінансава-крэдытны інстытут, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца аказанне фінансавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам.

Віды банкаў правіць

 
1970

Адрозніваюць:

Часам вылучаюць:

  • «Рытэйлавы банк» («Раздробны банк») — арыентаваны на працу з прыватнымі асобамі.
  • «Кэпціўны банк» («Кішэнны банк») — даччыны банк буйнай прамысловай ці банкаўскай структуры, асноўным прызначэннем якога з'яўляецца абслугоўванне аперацый матчынай кампаніі.

Функцыі банкаў правіць

  • Гістарычна першай функцыяй банкаў было бяспечнае захоўванне грошай кліентаў.
  • Так як у банка ёсць шмат кліентаў, якія захоўваюць у ім свае грошы, то банк становіцца здольны пераводзіць грошы ад аднаго з іх іншаму шляхам змены запісаў у банкаўскіх рахунках (безнаяўныя разлікі). Безнаяўныя разлікі магчымыя і паміж кліентамі розных банкаў дзякуючы сістэме карэспандэнцкіх рахункаў.
  • Банкі выдаюць крэдыты. Пры гэтым фактычна ствараецца дадатковая грашовая маса (гл. Банкаўскі мультыплікатар).

Прыбыткі банка правіць

Лічыцца, што асноўнай крыніцай прыбыткаў банка з'яўляецца прыбытак, які атрымліваецца ад розніцы паміж працэнтамі па укладах у банку (дэпазітам) і працэнтамі па крэдытам.

Дадаткова банкі зарабляюць камісійныя на канвертаванні валют, паслугах па правядзенні плацяжоў, здачы ў арэнду банкаўскіх сейфаў для захоўвання каштоўнасцяў, іншых дадатковых паслугах.

Меней вядома пра сеньаражны прыбытак, які для некаторых прыватных банкаў, напрыклад, для групы банкаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ці для Банка Англіі, значна пераўзыходзіць любыя іншыя віды прыбытку.

Расходы банка правіць

Кожная камерцыйная арганізацыя мае як прыбыткі так і расходы, банкі не з'яўляюцца выключэннем. Расходы банка можна падзяліць на абавязацельствы перад фундатарамі, падаткі, расходы на бягучую дзейнасць і развіццё, расходы на выплату бонусаў і дывідэндаў, а таксама расходы на стварэнне рэзерваў на магчымыя страты.

Выкарыстанне на патрэбы банка грошай фундатараў можна разглядаць як узяцце банкам крэдыту ў гэтых фундатараў. Сістэматычнае выкарыстанне падобнага крэдыту вядзе да павелічэння ўнутранага доўгу банка, і можа прыводзіць да дэфолту крэдытнай арганізацыі.

Прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці правіць

Аперацыі крэдытнай арганізацыі правіць

Да банкаўскіх аперацый адносяцца:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дэпазіты (да запатрабавання і на вызначаны тэрмін);
  • размяшчэнне прыцягнутых сродкаў ад свайго імя і за свой рахунак;
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
  • ажыццяўленне разлікаў па даручэнні фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў, па іх банкаўскіх рахунках;
  • інкасацыя грашовых сродкаў, вэксаляў, плацежных і разліковых дакументаў і касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб;
  • купля-продаж замежнай валюты ў наяўнай і безнаяўнай форме;
  • прыцягненне ва укладах і размяшчэнне каштоўных металаў;
  • выдача банкаўскіх гарантый;
  • ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў па даручэнні фізічных асоб без адкрыцця банкаўскіх рахункаў (за выключэннем паштовых пераводаў).

Крэдытная арганізацыя, акрамя пералічаных, мае права ажыццяўляць наступныя аперацыі:

  • выдачу паручыцельстваў за трэціх асоб, якія прадугледжваюць выкананне абавязацельстваў у грашовай форме;
  • набыццё права патрабавання ад трэціх асоб выканання абавязацельстваў у грашовай форме;
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю па дагаворы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі;
  • ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • здаванне ў арэнду фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для захоўвання дакументаў і каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў іх;
  • лізінгавыя аперацыі;
  • аказанне кансультацыйных і інфармацыйных паслуг.
 
Аддзяленне National Westminster Bank у Ліверпулі

Крэдытная арганізацыя мае права ажыццяўляць іншыя аперацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банкі, якія выдаюць крэдыты, могуць ствараць грошы. Працэс стварэння грошай завецца крэдытным пашырэннем ці крэдытнай мультыплікацыяй (глядзі артыкул Банкаўскі мультыплікатар)

Банкаўская тайна правіць

Усе служачыя крэдытнай арганізацыі абавязаны захоўваць тайну пра аперацыі, рахункі і уклады яе кліентаў і карэспандэнтаў, а таксама пра іншыя звесткі, якія ўстанаўліваюцца крэдытнай арганізацыяй, калі гэта не супярэчыць закону.

Найбуйнейшыя банкі свету правіць

10 найбуйнейшых банкаў па кансалідаваных актывах правіць

Даныя па балансах па стане на 3 сакавіка 2010.[1]

Пазіцыя Краіна Кампанія Кансалідаваныя актывы
(млрд дол. ЗША)
1   Вялікабрытанія Royal Bank of Scotland 3 483
2   Германія Deutsche Bank 3 068
3   Вялікабрытанія Barclays 2 971
4   Францыя BNP Paribas 2 891
5   Францыя Crédit Agricole 2 303
6   Швейцарыя UBS 1 881
7   ЗША JPMorgan Chase 1 746
8   Францыя Société Générale 1 574
9   Японія The Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ 1 494
10   ЗША Bank of America 1 471

10 найбуйнейшых банкаў па рыначнай капіталізацыі правіць

Даныя на 31 снежня 2010 у доларах ЗША.[2]

Пазіцыя Краіна Кампанія Рыначнаякапіталізацыя
(млрд дол. ЗША)
1   Кітай Industrial and Commercial Bank of China 233,69
2   Кітай China Construction Bank 225,89
3   Вялікабрытанія HSBC 184,98
4   ЗША Wells Fargo 164,84
5   ЗША JPMorgan Chase 163,31
6   Кітай Bank of China 142,64
7   ЗША Citigroup 140,30
8   Кітай Agricultural Bank of China 135,26
9   ЗША Bank of America 133,38
10   Бразілія Itaú Unibanco 94,45

10 самых прыбытакных банкаў правіць

Дадзеныя ў доларах ЗША на 2006 год

Пазіцыя Краіна Кампанія Прыбытак
(млрд дол. ЗША)
1   ЗША Citigroup 22.13
2   ЗША Bank of America 21.13
3   Вялікабрытанія HSBC 14.55
4   ЗША JP Morgan Chase 14.44
5   Вялікабрытанія Royal Bank of Scotland 12.1
6   Швейцарыя UBS 9.79
7   ЗША Goldman Sachs 9.34
8   ЗША Wells Fargo 8.48
9   ЗША Wachovia 7.79
10   ЗША Morgan Stanley 7.45

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Bankersalmanac.com — Top 50 Banks in the World
  2. The World's 30 largest banks by market capitalization (December 31, 2010)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2011. Праверана 17 жніўня 2011.

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіслоўнікі