Баніфача Веранезэ

Баніфача дэ Пітаці, Баніфача Веранезэ (італ.: Bonifacio Veronese; 1487, г. Верона — 19 кастрычніка 1553, г. Венецыя) — венецыянскі мастак 16 стагоддзя.

Баніфача Веранезэ
Імя пры нараджэнні Баніфача дэ Пітаці
Дата нараджэння 1487(1487)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1553(1553-10-19)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр рэлігійнай карціна, партрэт
Уплыў Джавані Беліні, Джарджонэ, Тыцыян
Уплыў на Андрэа Мелдола, Тынтарэта, Эль Грэка, Якопа Басана  (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
«Бог-бацька над Венецыяй».

Баніфача дэ Пітаці не быў венецыянцам, а паходзіў з горада Верона. Сям'я дэ Пітаці разам з сынам перабралася ў Венецыю пасля 1505 года. Менавіта тут Баніфача вучыўся жывапісу. Магчыма, ён вучань мастака Пальма іль Векіа. Маляваў рэлігійныя палотны і партрэты.

Памёр у Венецыі.

Творчасць правіць

Творчасць дэ Пітаці як была падзелена на дзве галіны. Адна — гэта тыповыя для венецыянскай школы выявы Мадонны са святымі, так званыя «Святыя размовы». Але часам ён як бы вызваляўся ад тыповых малюнкаў і звычайных рэцэптаў стварэння кампазіцый і рабіў некалькі незвычайнае нават для самога сябе. Так, ён адлюстраваў палёт Бога-бацькі над плошчай Сан-Марка ў Венецыі ў некананічнай кампазіцыі «Дабравешчанне» ў верхнім палатне кампазіцыі-трыпціха. Глядач можа разгледзець у гарадскім пейзажы і сабор Святога Марка, і велічную званіцу, і каляровы брук плошчы, і паруснікі ўдалечыні[2]. Кампазіцыя такім чынам разбіта на нябесную і зямную часткі. Менавіта так будаваў большасць сваіх кампазіцый Эль Грэка, які таксама жыў і вучыўся ў Венецыі. Баніфача дэ Пітаці — майстар пераходнага этапу ад Адраджэння да маньерызму, напрамку, які доўга суіснаваў з познім венецыянскім адраджэннем.

Ён заваяваў вялікі аўтарытэт у Венецыі, дзе меў майстэрню і прымаў вучняў. Вучнямі Баніфача былі вядомыя венецыянскія мастакі, сярод якіх Якопа Басана  (руск.), Антоніа Пальма, Андрэа Мелдола, Якопа Рабусці, вядомы як Тынтарэта, і іншыя.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 15 снежня 2023.
  2. Никитюк О. Д. «Художественные музеи Венеции», серия «Города и музеи мира», М., «Искусство», 1979, с. 60

Літаратура правіць

  • Philipp Cottrell, Bonifacio Veronese and the young Tintoretto, in: Inverno, 4, 1997, S. 17-36.
  • Gerhard Rüger, Zur Restaurierung eines Gemäldes von Bonifazio Veronese, in: Jahrbuch der Staatlichen Kunstsammlungen Dresden, 1968/69, S. 133—138.
  • Decio Gioseffi, Per una datazione tardissima delle storie di Tobiolo in S. Raffaele di Venezia con una postilla su Bonifacio Veronese. In: Emporium, 126.1957, p. 99-114.
  • Paul Wescher, Bonifazio di Pitati, called Veronese (1491—1553), In: Bulletin of the Art Division, 4.1952 Nr. 2/3, S. 9.
  • Theodor von Frimmel, Eine Verwechslung von Bonifazio Veneziano mit Tizian, In: Repertorium für Kunstwissenschaft, 7.1884, p. 1-15.
  • «Bonifazio de'Pitati, genannt Veronese», in: Helga Wäß, Der Raub der Sabinerinnen der Familie Gradenigo: neueste Forschungen zum Frühwerk Tintorettos; eine Hommage an die Gründerväter Venedigs in einem unbekannten venezianischen Gemälde der Zeit nach 1539, Regensburg 2000, S. 8 ff. und 56 ff (mit zahlreichen Abbildungen). — ISBN 3-7954-1338-9
  • Никитюк О. Д. «Художественные музеи Венеции», серия «Города и музеи мира», М., «Искусство», 1979

Спасылкі правіць