Барацьба — адзінаборства двух няўзброеных людзей з выкарыстаннем пэўных прыёмаў.

Тэорыі пра паходжанне спартыўнай барацьбы правіць

  • Элемент рэлігійнага культу (напрыклад, «мядзвежая барацьба» ў старажытных славян).
  • Элемент філасофскай сістэмы (разуменне барацьбы як змагання дабра і ліха, святла і цемры, ін і ян у народаў Далёкага Усходу).
  • Метад агульнафізічнага выхавання (у Старажытных Грэцыі і Рыме).

Гісторыя барацьбы [1] правіць

Мастацтва барацьбы спадарожнічае чалавецтву ад моманту яго з'яўлення. Правілы барацьбы ў розных народаў маглі быць адрознымі, але мэта заўсёды аднолькавая: паваліць суперніка на лапаткі, т.б. прымусіць яго прызнаць сваю паразу. Верагодна, гэта звязана з тым, што першапачаткова чалавек дужаўся са звярамі, а іх трэба было пазбавіць рухомасці, прыціснуўшы да зямлі. Потым з'явілася барацьба як дужанне людзей.

Магчыма, барацьба як мастацтва зарадзілася тады, калі чалавек усвядоміў, што фізічная сіла, трываласць, веданне тэхнічных прыёмаў і спосабаў дужання дапамагаюць яму захаваць жыццё і забяспечыць сябе ежай. З пакалення ў пакаленне адбывалася назапашванне барцоўскага досведу, што прывяло да ўспрымання барацьбы як сродку агульнафізічнага развіцця чалавека і выпрацоўкі ў яго пэўных дастасоўных навыкаў.

Барацьба ў старажытнасці. Самыя старажытныя з вядомых выяў барцоў належаць да культуры Паўднёвага Двурэчча (тэрыторыя сучаснага Ірака) ад 6-4 тысячагоддзя да н.э. Адна з іх — ілюстрацыя подзвіга героя шумерскага эпасу Гільгамеша — яго схватка з ільвом. Да часоў панавання 5 дынастыі Старажытнага Егіпту (2470—2320 да н.э.) належаць выявы на сценах пахавальні Фіяхатэна ў Сакары, на якіх адлюстраваны шэсць пар барцоў.

Вядома, што на мяжы 4-3 тысячагоддзяў да н.э. у Кітаі праводзіўся т.зв. «дзень барацьбы».

Сапраўднага росквіту мастацтва барацьбы дасягнула ў Старажытнай Грэцыі, дзе яе сталі выкарыстоўваць для выхавання моцнага, рознабакова развітага чалавека. Маляўнічыя апісанні схватак барцоў можна прачытаць у «Іліядзе» Гамера. Барацьба ўваходзіла ў сістэму адукацыі дзяцей і юнакоў. Маладыя мужчыны, авалодаўшы «агульнымі дысцыплінамі», — філасофіяй, рыторыкай і інш., — удасканальвалі сваё майстэрства, навучаючыся ў вядомых трэнераў-барцоў.

Філосаф Арыстокл трэніраваўся ў Арыстона з Аргаса, які даў свайму вучню — праз яго камплекцыю — мянушку Платон (літаральна — Шырокі), з якой той і ўвайшоў у гісторыю.

Менавіта ў Старажытнай Грэцыі барацьбе — і не толькі барацьбе — пачалі надаваць «спартыўнае» значэнне. І менавіта ў Грэцыі зарадзіўся спорт як спаборніцтва дзеля спаборніцтва — агон (гр. «спаборніцтва»). Акрамя Платона, шмат іншых філосафаў і паэтаў антычнасці былі выбітнымі барцамі. Некаторыя з іх перамагалі на Алімпійскіх гульнях: Піфагор, Платон, Піндар, Алкінад і ніш. Барацьба ўпершыню была ўключана ў праграму Алімпійскіх гульняў у 704 годзе да н.э., па традыцыі яна ўваходзіла ў фінальную частку спаборніцтваў.

Тэрміны правядзення барацьбы у ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. [2]

Беларусы ды іншыя ўсходнеславянскія народы бароліся часцей за ўсё на Масленіцу ды вясенне-летнія святы – Фамін тыдзень, Русальскую нядзелю, якая часта супадала са святам Ярылы. Спаборнічалі барцы ў гэты перыяд кожную нядзелю. Даволі рэдка дужаліся на зімнія святы ды ў летне-асенні перыяд.

Барацьба на зімніх і вясенне-летніх святах суадносіліся прыкладна як 1 да 4. Гэта ў значнай меры абумоўлівалася складанасцю вядзення барацьбы (напрыклад, абхопу праціўніка рукамі) у цяжкай зімняй вопратцы (кажух і г.д.). Не выпадкова большасць сведчанняў пра “зімовыя” змаганні барцоў прыходзяцца на Поўдзень Украіны і Расіі.

Патрабаванні да экіпіроўкі і знешняга выгляду барцоў у спартыўнай барацьбе. Правілы правіць

Адзенне: трыко, плаўкі, спецыяльны абутак (т.зв. барцоўкі) і насоўка. Насоўка падварочваецца ў трыко, выкарыстоўваецца з даўніх часоў для выцірання сліны, крыві, поту. Цяпер для гэтых мэтаў выкарыстоўваюцца антысептычныя сродкі, але патрабаванне захавалася.

Цела: нельга выходзіць на кілім узмакрэлым, забаронена карыстацца тлушчавымі змазкамі, алеямі, а таксама насіць упрыгажэнні, якімі можна пашкодзіць сябе ці суперніка: пярсцёнкі, завушніцы, бранзалеты, мець пірсінг.

Валасы: кароткая стрыжка альбо прычоска, якая не замінае дужанню; твар альбо са шматдзённай барадой, альбо чыста паголены ў дзень спаборніцтваў.

Пазногці: коратка падстрыжаны.

Вагавыя катэгорыі. На першых Алімпійскіх гульнях сучаснасці ў Афінах у 1896 годзе падзелу на вагавыя катэгорыі не было. Пасля іх увядзення падзел на вагавыя катэгорыі неаднаразова змяняўся. З 1 студзеня 2002 года вагавыя катэгорыі ў вольнай і грэка-рымскай барацьбе для дарослых спартсменаў (не маладзей за 20 гадоў) выглядаюць наступным чынам: да 55, да 60, да 66, да 74, да 84, да 96 і да 120 кг.

Міжнацыянальныя віды барацьбы правіць

Нацыянальныя віды барацьбы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць