Барбад (перс.: باربدباربد) — персідскі музыкант, родам з Мерва (цяпер гарадзішча Гяўры-кала ў Туркменістане), славіўся як выдатны кампазітар, спявак і выканаўца на лютневым інструменце, пад назвай вуд, руд, а па яго імені таксама барбад. Барбад быў знаўцам музычнай спадчыны, стваральнікам мноства песень, імправізатарам, які адгукаўся новымі творамі з розных нагодаў.

Барбад Мервезі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння VI стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 628[1]
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спявак праславіўся сваімі цудоўнымі спевамі, сістэматыка якіх адлюстроўвала зараастрыйскія традыцыі і адпавядала старажытнаперсідскаму календару: 360 мелодый (нава), 30 песень (араб. «сі лахн») і 7 ладовых мадэляў або «царскіх хадоў» (араб. «ат-турук ал-мулукія») — на кожны дзень года, месяца і тыдня. У персаў спевы гэтыя называліся «хусраванія», паколькі прызначаліся шаху Хасрову.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.