Барбакан (ням.: Barbakane) — перадбрамнае ўмацаванне з унутраным дваром і баявой галерэяй па перыметры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў плане. Элемент абарончай сістэмы сярэднявечнага замка ці горада.

Барбакан у Кракаве

У сістэме ўмацаванняў барбакан распаўсюдзіўся ў познім сярэднявеччы. Мог будавацца непасрэдна каля брамы, або асобна і злучацца з ёй сценамі. У адрозьненні ад барбакана перадбрам’е было менш развіта і мела меншыя памеры.

У абарончай архітэктуры Вялікага княства Літоўскага барбакан не сустракаецца. З відаў перадбрамных умацаванняў былі больш папулярны вынесеныя перад брамамі магутныя цыліндрычныя вежы (прыкладам перад Вострай брамай ў Вільнюсе) ці перадбрам'і (Мірскі замак, Рудніцкая брама ў Вільнюсе).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5