Барбара Буш

жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша

Барбара Буш (англ.: Barbara Pierce Bush, 8 чэрвеня 1925 — 17 красавіка 2018) — жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-а Губернатара Флорыды Джэба Буша.

Барбара Буш
англ.: Barbara Bush
першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1989 — 20 студзеня 1993
Папярэднік Нэнсі Рэйган
Пераемнік Хілары Клінтан
другая лэдзі ЗША[d]
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989
Папярэднік Joan Mondale[d]
Пераемнік Marilyn Quayle[d]
Нараджэнне 8 чэрвеня 1925(1925-06-08)[1][2][…]
Смерць 17 красавіка 2018(2018-04-17)[3][4][…] (92 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Barbara Pierce
Бацька Marvin Pierce[d]
Маці Pauline Robinson[d]
Муж Джордж Герберт Уокер Буш[6]
Дзеці Джордж Уокер Буш[7], Джэб Буш[7], Нэйл Буш[d][7], Марвін Буш[d][7], Дораці Буш Коч[d][7] і Pauline Robinson Bush[d][7]
Веравызнанне Епіскапальная царква і пратэстанцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, прэзідэнтка
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 чэрвеня 1925 года ў шпіталі Booth Memorial ў прыгарадзе Нью-Ёрка Кўінз, дзяцінства правяла ў прыгарадзе Нью-Ёрка. Яе бацька стаў вядомым выдаўцом жаночых часопісаў у 60-х, маці Барбары загінула ў 1949 годзе ў аўтамабільнай катастрофе. Па лініі бацькі з’яўлялася далёкай сваячкай 14-га прэзідэнта Франкліна Пірса.

У апошні час Барбара Буш пражывала разам з мужам у Х’юстане, штат Тэхас. Узначальвала дабрачынны фонд свайго імя, займаецца развіццём адукацыі. У гонар Барбары Буш названа некалькі школ: 3 пачатковыя і дзве сярэднія ў Тэхасе, і адна пачатковая школа ў Арызоне. Таксама ў яе гонар названы бальніца і медыцынскі цэнтр у штаце Мэн і бібліятэка ў Тэхасе.

У пачатку сакавіка 2009 года Барбара Буш перанесла паспяховую аперацыю на сэрцы па пратэзаванні клапана аорты.

Памерла 17 красавіка 2018 года[8].

Зноскі

Спасылкі правіць