Барталамеа Віварыні

Барталамеа Віварыні (італ.: Bartolommeo Vivarini; вядомы таксама як Барталамеа да Мурана; паміж 1425 і 1432 — паміж 1490 і 1499) — італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу.

Барталамеа Віварыні
Імя пры нараджэнні італ.: Bartolommeo Vivarini
Дата нараджэння каля 1430
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1499[2][3][…]
Месца смерці
Падданства Сцяг Італіі Італія
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Жанр рэлігійнае мастацтва[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Хрыстос на троне», 1450
«Мадонна і дзіця», 1490

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мурана. У першай палове 1450-х гадах (магчыма, што і да сярэдзіны 1460-х) працаваў, відаць, пераважна разам са сваім старэйшым братам Антоніа (найбольш значная работа гэтага перыяду — «Слава Святога Пятра», напісаная для царквы Святога Францыска  (італ.) ў Падуі). Сярод наступных работ Віварыні вялікае месца займаюць выявы Маці Божай, з якіх асабліва выдатным лічыцца «Вечнадзева на троне» (1465) для сабора  (італ.) ў горадзе Бары. Апошняя вядомая датаваная праца Віварыні — «Святая Варвара» (1490).

Большасць твораў Віварыні выкананы тэмперай, аднак ён быў і адным з першых італьянскіх мастакоў, якія выкарыстоўвалі алейныя фарбы (пачынаючы з 1473); пісьму алеем Віварыні вучыўся ў Антанела да Месіна.

Зноскі

  1. Італьянская Вікіпедыя — 2001.
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. Bartolomeo Vivarini // Catalogue of the Unione Romana Biblioteche Scientifiche

Літаратура правіць

  • Giorgio Sinigaglia, De' Vivarini: pittori da Murano, Bergamo: Istituto italiano d'arti grafiche, 1905
  • Rodolfo Pallucchini, I Vivarini: Antonio, Bartolomeo, Alvise, Venezia: Neri Pozza Editore, 1961 (Saggi e studi di storia dell'arte; 4)
  • Francesca D'Arcais, Antonio Vivarini, Milano: Fabbri, 1966 (I maestri del colore n.151)
  • Federico Zeri, Antonio e Bartolomeo Vivarini: il polittico del 1451 già in San Francesco a Padova, in «Antichita viva», n.4, 1975

Спасылкі правіць