Барталамей Стробель

Барталамей Стробель, або Барталамеус Штробель (польск.: Bartłomiej Strobel, ням.: Bartholomäus Strobel; 11 красавіка 1591 — пасля 1650 года) — сілезскі мастак, які працаваў у стылі барока.

Барталамей Стробель
Дата нараджэння 1591[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1647[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак жывапіс барока[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Працавау ў Празе, Сілезіі і, нарэшце, у Польшчы, куды эміграваў, ратуючыся ад эпідэміі чумы ў Сілезіі пасля Трыццацігадовай вайны.

Барталамей пісаў партрэты і рэлігійныя творы для кіруючых эліт рэгіёна і рэлігійных ордэнаў. Ягонай найбольш вядомай працай лічыцца карціна «Свята Ірада з абезгалоўліваннем Яна Хрысціцеля», які на сёння выстаўлены ў Музеі Прада. Твор спалучае ў сабе нібы рэлігійную тэму з раскошным адлюстраваннем сучаснага прыдворнага банкету і мноствам партрэтаў вядучых дзеячаў Цэнтральнай Еўропы, ідэнтыфікацыя якіх часткова застаецца нявызначанай.

Дзве значна менш вядомыя працы, як «Свята Ірада», якая зараз знаходзіцца ў Старой пінакатэцы ў Мюнхене, і «Данііл і Кір перад ідалам Баала», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, паўтараюць адметную формулу раскошнага і даволі дэкадэнцкага застолля, змешчанага ў складанай карціннай прасторы. На гэтых карцінах многія фігуры маюць выдуманыя версіі сучаснага касцюму.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/bartholomaus-mlodszy-strobel
  2. Bartholomäus Strobel // Frick Art Reference Library Photoarchive — 1920.
  3. Bartholomäus Strobel // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bartholomäus Strobel // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць