Барысаўскі завод агрэгатаў

Барысаўскі завод агрэгатаў — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Размешчаны паміж вуліцамі 3-га Інтэрнацыянала, Палка Нармандыя-Нёман, Юрыя Гагарына. На заводзе працуе каля 1500 чалавек.

Барысаўскі завод агрэгатаў
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя турбакампрэсар[d], вадзяны насос[d] і масляны фільтр[d]
Сайт bza.by

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1878 годзе як лесазавод. У 1919 годзе меў лесапільную, запалкавую, тыпаграфскую, гарбарную, мэблевую вытворчасці, якія пазней сталі самастойнымі прадпрыемствамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны. У 1947 годзе адноўлены адзін корпус і ўтворана суднаверф. З 1957 года станкарамонтны завод, з 1958 года на яго базе створаны філіял Мінскага трактарнага завода, з 1969 года завод гідраапаратуры, з 1979 года сучасная назва, з 1983 у ВА «Мінскі маторны завод», з 2001 года РУП з сучаснай назвай. 30 студзеня 2009 года ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.

Прадукцыя правіць

Асн. прадукцыя (2005): вузлы для рухавікоў (турба- і пнеўмакампрэсары; помпы масленыя, вадзяныя, адпампоўвальны; фільтры масленыя, паліўныя; прывады гідрапомпаў і інш.), тавары народнага спажывання.

Дырэктары правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць