Барыс Давыдавіч Берман

Бары́с Давы́давіч Бе́рман (15 мая 1901, вёска Андрыянаўка, Забайкальская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Чыцінская вобласць, Расійская Федэрацыя)  — 23 лютага 1939) — народны камісар унутраных спраў БССР, камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу  (руск.) (1937). Адзін з кіраўнікоў сталінскіх рэпрэсій на Беларусі ў час іх найвышэйшага размаху. Малодшы брат Мацвея Бермана  (руск.) (1898–1939), кіраўніка ГУЛАГа АДПУ–НКУС (1932–1937).

Барыс Давыдавіч Берман
Барыс Берман у 1938 годзе.
Барыс Берман у 1938 годзе.
Сцяг Народны камісар унутраных спраў БССР
4 сакавіка 1937 — 22 мая 1938
Папярэднік Георгій Малчанаў
Пераемнік Аляксей Наседкін
Нараджэнне 15 мая 1901(1901-05-15)
Смерць 23 лютага 1939(1939-02-23) (37 гадоў)
Месца пахавання
Партыя УКП(б)
Дзейнасць ваенны, палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў НКУС
Званне Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Адукацыя сярэдняя. Працоўную дзейнасць пачаў у 1912 г ў прыватных крамах г. Чыты, затым вучыўся ў Вышэйшым пачатковым вучылішчы, займаўся прыватнымі ўрокамі. 3 1918 г. у РСЧА, удзельнічаў у баях супраць войск атамана Р. М. Сямёнава.

З 1921 г. ў органах дзяржбяспекі — супрацоўнік Іркуцкага губернскага аддзела ДПУ. Узначальваў аперацыі супраць басмачоў ва Усходнім Туркестане. У 1923 г. уступіў у РКП(б). У 1923 г. — супрацоўнік Цэнтральнага апарата АДПУ СССР, затым — начальнік КРС, памочнік начальніка САУ ПП АДПУ пры СНК СССР па Сярэдняй Азіі. У 19311937 гг. на кіруючых пасадах Цэнтральнага апарата АДПУ — НКУС СССР: намеснік начальніка замежнага аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі, быў у складзе следчай групы па падрыхтоўцы працэсу «аб’яднанага трацкісцка-зіноўеўскага блока» і «паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра».

Пасля лютаўска-сакавіцкага (1937) пленума ЦК УКП(б) накіраваны ў Беларускую ССР. З 4 сакавіка 1937 па 22 мая 1938 гг. — народны камісар унутраных спраў БССР і адначасова начальнік АА ГУДБ НКУС СССР па БВА. Уваходзіў у тройку НКУС СССР. Падчас кіраўніцтва Б. Д. Берманам НКУС БССР на тэрыторыі Беларусі былі праведзены найбольш маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да насельніцтва рэспублікі. У матэрыялах архіўнай крымінальнай справы на наркама ўнутраных спраў БССР А. А. Наседкіна прыводзіцца факт, што ў студзені 1938 г. на нарадзе ў наркама ўнутраных спраў СССР М. І. Яжова Б. Д. Берман назваў лічбу рэпрэсаваных па Беларусі — 60 тысяч чалавек[1], у т.л. старшыні ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў, М. В. Стакун, старшыні СНК БССР М. М. Галадзед, Д. I. Валковіч, 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б В. Ф. Шаранговіч, камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І. П. Убарэвіч, вялікая колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Распаўсюджваліся і заахвочваліся даносы, незаконныя арышты, катаванні, фальсіфікацыя крымінальных спраў, адпрацоўвалася тэхніка масавых расстрэлаў і захаванняў.

Абіраўся дэлегатам XVI з'езду КП(б)Б, членам ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, дэпутатам Вярхоўнага Савеіа СССР I-га склікання.

Арыштаваны 24 верасня 1938 г. на пасадзе начальніка 3-га ўпраўлення НКУС СССР. 22 лютага 1939 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суду СССР прысуджаны па артыкулах 58-1 «а», 58-8 і 58-11 КК РСФСР да высшай меры пакарання. Прысуд прыведзены ў выкананне 23 лютага 1939 г. Згодна з Пастановай Галоўнай ваеннай пракуратуры ад 26 красавіка 1957 г., падстаў для рэабілітацыі не мае. 27 сакавіка 2017 г. гэта рашэнне пацвердзіла Ваенная калегія Вярхоўнага суда РФ.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць